wd wp Пошук:

Адыпінавая кіслата

Адыпінавая кіслата (гександыёвая кіслата) НООС (СН2)4СООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот.

Утварае солі, большасць з якіх растваральнай у вадзе. Лёгка этэрыфікуецца у мона-і дыэфіры. З гліколю ўтварае поліэфіры. Солі адыпінавай кіслаты — адыпінаты. Пры ўзаемадзеянні з NH3 і амінамі дае аманійныя солі, пры дэгідратацыі ператвараюцца ў адыпаміды. З дыамінамі ўтварае поліаміды, з NH3 у прысутнасці каталізатара пры 300—400 °C — адыпадынітрыл.

Атрыманне

У прамысловасці адыпінавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам двухстадыйным акісленнем цыклагексана. На першай стадыі (вадкафазнае акісленне паветрам пры 142—145 °C і 0,7 Мпа) атрымліваюць сумесь цыклагексанона і цыклагексанола, падзяляемую рэктыфікацыяй. Цыклагексанон выкарыстоўваюць для вытворчасці капралактама. Цыклагексанол акісляюць 40-60%-ны HNO 3 пры 55 °C (каталізатар — NH4VO3); выхад адыпінавай кіслаты пры гэтым спосабе вытворчасці складае ~ 95 %.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу
Катэгорыя·Двухасноўныя лімітавыя карбонавыя кіслоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула