Цзялінцзя́н[1] (кіт.: 嘉陵江) — рака ва ўсходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.
Даўжыня ракі складае 1119 км, плошча вадазбору 160 000 км². Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах хрыбта Цыньлін, працякае па Сычуанскай катлавіне і ўпадае ў Янцзы каля горада Чунцын. Паўнаводная ўлетку.
Асноўныя прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (правыя) і Цюйзян (левы).
Каля ракі гарады Хэчуань, Бэйпэй, Наньчун. Суднаходная ад горада Наньчун. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.