wd wp Пошук:

Хімоўскі сельсавет

Хімо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Хімы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзены вёскі Глінішча, Думаноўшчына і Рэкорд[2].

У склад Хімоўскага сельсавета да 1967 года ўваходзілі вёскі Зарэчча (цяпер у складзе вёскі Хімы), Рэкорд, Новая Дзярэўня (у складзе вёскі Ганчароўка), да 1976 года вёскі Новае і Старое Вялічкава (аб’яднаныя ў вёску Вялічкава).

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1381 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 23,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. ХІМЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 213
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хімоўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна