wd wp Пошук:

Думаноўшчына

Думано́ўшчына[1] (трансліт.: Dumanoŭščyna, руск.: Думановщина) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Бабруйска, 8 км ад чыгуначнай станцыі «Бярэзіна» на лініі Бабруйск-Жлобін, 119 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Н10089 Думаноўшчына-Слабада, за 1 км на ўсход ад вёскі аўтамабільная дарога Р-93 Бабруйск-Магілёў.

Ландшафт мясцовасці хвалісты з хваёвымі і бярозавымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.

Гісторыя

Вядома з Попісу войска ВКЛ у 1567 годзе. Паводле інвентара 1639 года маёнтак пана Канстанціна Думы. Былыя назвы вёскі — Дзедкаўшчына, Дзям’яноўшчына. У 2-й палове XVIII ст. вёска Думеншчына ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Праз вёску праходзіў стары шлях з Бабруйска ў Быхаў. З 1793 года пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1844 годзе вёска Думаншчына ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскага. Паводле перапісу 1897 года Думаноўшчына ў складзе Качэрыцкай воласці. Пры вёсцы знаходзіўся аднайменны фальварак, 4 двары, 14 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна ў склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёна[2]. У 1986 годзе 89 гаспадарак у складзе калгаса «Шлях Леніна», працуюць магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ферма буйной рагатай жывёлы.

Дынаміка развіцця

Паказчык 1844 1857 1897 1907 1917 1926 1959 1986 1997 2007 2014
Колькасць двароў, адзінак 8 няма звестак 21 20 33 33 няма звестак 89 46 44 31
Колькасць жыхароў, чалавек 49 60 157 131 197 185 278 163 100 79 69

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Бабруйскага раёна
Хімоўскі сельсавет