wd wp Пошук:

Хімачал-Прадэш

Хімачал-Прадэш (англ.: Himachal Pradesh з хіндзі: «краіна заснежаных гор») — штат на поўначы Індыі. Гранічыць са штатамі Джаму і Кашмір на поўначы, Пенджаб на захадзе і паўднёвым захадзе, Хар’яна і Утар-Прадэш на поўдні, Утаракханд на паўднёвым усходзе, з Кітаем (Тыбет) на ўсходзе. Займае 17-е месца сярод штатаў па плошчы (55 673 км²) і 20-е па насельніцтву (6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Шымла, некалі — летняя сталіца Брытанскай Індыі.

Эканоміка

Адзін з багацейшых штатаў Індыі, пастаўшчык гідраэлектраэнергіі для Дэлі, Пенджаба і Раджастхана. 45 % ВУП дае сельская гаспадарка, у якой занята больш за 70 % працоўных. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, ячмень, кукурузу. ВУП штата складае каля 6 млрд долл. ЗША (2006), штогадовы эканамічны рост каля 10 %.

Насельніцтва

95 % насельніцтва — індуісты (найвялікшая прапорцыя ў Індыі), 2 % — мусульмане.

Літаратура

У Сеціве

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Хімачал-Прадэш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных