.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Торэс. Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Белен (ісп.: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нар. 9 студзеня 1985, Крэвільентэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2012—2016). Гуляе, у асноўным, на пазіцыі правага абаронцы.
Хуанфран з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдскага «Рэала», дэбютаваўшы ў складзе клуба 24 студзеня 2004 года. У той дзень ігрок правёў на пляцоўцы 15 хвілін у пераможным матчы супраць «Вільярэала», пасля чаго выступаў, у асноўным, у другой камандзе клуба. Сезон 2005/06 правёў у арэндзе ў клубе «Эспаньёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ла Лізе і заваяваў свой першы буйны трафей, стаўшы ўладальнікам Кубка Іспаніі.
Пасля сканчэння тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка іспанскага элітнага дывізіёна клуба «Асасуна», заключыўшы з ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны», выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.
11 студзеня 2011 года Хуанфран падпісаў кантракт з клубам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 года. Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, двойчы выхадзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў.
У маі 2019 года абвясціў аб зыходзе з «Атлетыка» па заканчэнні кантракта[4].
У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з бразільскім клубам «Сан-Паўлу»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона ў лютым 2021 года.
26 мая 2012 года таварыскім матчам супраць зборнай Сербіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Іспаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Іспаніі, быў уключаны ў заяўку для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2012.
«Эспаньёл»:
«Атлетыка»:
Іспанія: