wd wp Пошук:

Холдэн Раберта

Холдэн Алвара Раберта (парт.: Holden Álvaro Roberto; 12 студзеня 19232 жніўня 2007), ён жа Жазэ Жылмор (парт.: José Gilmore) — ангольскі палітык, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Нацыянальнага фронту вызвалення Анголы (ФНЛА).

Бiяграфiя

Нарадзіўся ў сям’і баптысцкага прапаведніка з роду кангалезскіх манархаў племя баконга. У двухгадовым узросце пераехаў з сям’ёй з партугальскай Анголы ў сталіцу Бельгійскага Конга Леапольдвіль. У 1940 годзе скончыў баптысцкую місіянерскую школу. Служыў у фінансавых установах бельгійскай каланіяльнай адміністрацыі. У ранняй маладосці прасякнуўся ідэямі нацыянальнага вызвалення баконга, стварэння племяннога каралеўства, кансерватыўнага традыцыяналізму і чорнага расізму[3].

У 50-я ўзначаліў Саюз народаў Паўночнай Анголы (СНПА, UPNA), створаны ў 1954 і ў 1958 ператвораны ў Саюз народаў Анголы (СНА, UPA), а таксама наладзіў кантакты з урадамі КНР і КНДР. У 1961 годзе да СНА далучыўся Жонаш Савімбі. Ён займаў у арганізацыі шэраг кіруючых пастоў, аднак палітычныя рознагалоссі і персанальныя амбіцыі стваралі напружанасць у адносінах Савiмбi з Раберта.

З пачаткам вайны за незалежнасць заняў пазіцыі праціўнікаў партугальскай каланіяльнай улады. СНА сфармавала ўласныя партызанскія атрады, якія змагаліся з пaртугалцамi. Байцы Раберта праяўлялі асаблівую жорсткасць ў дачыненні да белых партугальскіх пасяленцаў. Расправам цярпелі і афрыканцы. Дэманстратыўная жорсткасць, аж да прымянення адпаведных племянных рытуалаў, з’яўлялася свядомай палітыкай Раберта ў вайне.

Вясной 1962 года СНА была ператворана ў Нацыянальны фронт вызвалення Анголы (ФНЛА). Менш чым праз месяц былі сфармаваныя ўзброеныя сілы ФНЛА — Армія нацыянальнага вызвалення Анголы (ЭЛНА). Галоўнакамандуючым ЭЛНА таксама стаў Раберта.

Пасля Партугальскай рэвалюцыі 1974 года пачаўся працэс прадастаўлення незалежнасці былым калоніям Партугаліі. У Анголе да працэсу дэкаланізацыі падключыліся тры нацыянальна-вызваленчых руху — ФНЛА, МПЛА і УНІТА. 15 студзеня 1975 яны заключылі паміж сабой і з новым партугальскім урадам пагаднення, якое арадугледжвала стварэнне пераходнага кааліцыйнага ўрада пад кіраўніцтвам Холдэна Раберта (ФНЛА), Агасціна Нета (МПЛА), Жонас Савiмбi (УНІТА). Аднак арганізацыяй не ўдалося дамовіцца, што прывяло да шматгадовай грамадзянскай вайне.

Пасля заключэння шэрагу пагадненняў памiж варагуючымi бакамi ў 1991 годзе, Раберта змог стаць легітымным палітыкаў у Анголе. Як кандыдат ад ФНЛА Раберта ўдзельнічаў у ангольскім прэзідэнцкіх выбарах 1992 года, якія завяршыліся новай валной гвалту. Ён пацярпеў паразу, атрымаўшы крыху больш за 2% галасоў, аднак стаў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі ад фракцыі ФНЛА. У той час, як УНІТА працягнула партызанскую вайну, ФНЛА ўпісаўся ў палітычную сістэму як «парламенцкая апазіцыя» кiруючай у краiне МПЛА.

У статусе дэпутата Раберта знаходзіўся аж да сваёй смерці ў жніўні 2007 года.

Сям’я

Холдэн Раберта быў двойчы жанаты. Скасаванне першага шлюбу і заключэнне другога былі зроблены з палітычных меркаванняў — для жаніцьбы на сваячцы Мабуту Сесе Сека, што змацоўваў палітычны саюз ФНЛА і Заіра[4]. Меў восем сыноў і дзвюх дачок.

Карлітуш Раберта — сын Холдэна Раберта — у 2008 быў абраны дэпутатам парламентп Анголы ад ФНЛА[5]. Катарына і Грэйс — дачкі Раберта — удзельнічалi ва ўнутрыпартыйных канфлікце як суперніцы Лукаса Нгонды Бенга, канфліктавалі з новымі партыйнымі кіраўнікамі з-за доступу да магілы бацькі[6].

Асобасныя ацэнкі

Ведаючаыя Холдэна Раберта людзі ацэньвалі яго як чалавека напышлівага, iнтравертнaгa, адчужанага і цяжкага ў зносінах (гэтыя рысы Раберта супрацьпастаўляліся камунікабельнасці Савiмбi). Яго стылёвай асаблівасцю з’яўлялася пастаяннае нашэнне чорных ачкоў, якiя стваралi злавесны імідж[7].

Зноскі

  1. 1 2 Holden Roberto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://web.archive.org/web/20070808063400/http://www.angolapress-angop.ao/noticia-e.asp?ID=550004
  3. Holden Roberto. POLITICIAN
  4. Holden Roberto Biography
  5. Filhos de Savimbi e de Holden desamparados
  6. Zaire: Militantes da FNLA impedem filhas de Holden Roberto de o homenagearem Архівавана 29 сакавіка 2019.
  7. Led Insurgency and was a CIA Agent

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Анголе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Анголе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці ЦРУ
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Анголы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта