wd wp Пошук:

Жонаш Савімбі

Жонаш Мальейру Савімбі (парт.: Jonas Malheiro Savimbi; 3 жніўня 1934 — 22 лютага 2002) — ангольскі палітычны дзеяч, партызанскі лідар, заснавальнік паўстанцкай групоўкі УНІТА (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Належаў да народнасці авімбунду. Выдатна зарэкамендаваў сябе ў школе адной з пратэстанцкіх місіянерскіх арганізацый і пазней быў адпраўлены ў Партугалію, дзе ён паступіў на медыцынскі факультэт, але не скончыў яго і, захапіўшыся палітыкай, перабраўся ў Швейцарыю. У 1965 скончыў швейцарскі Інстытут палітычных і сацыяльных навук. Першапачаткова быў членам Фронту нацыянальнага вызвалення Анголы (ФНЛА). У 1966 годзе, прайшоўшы палітычную і ваенную падрыхтоўку ў Кітаі, Савімбі вярнуўся на радзіму і заснаваў Саюз за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА).

Зноскі

  1. 1 2 Jonas Savimbi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jonas Malheiro Savimbi // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (9):
Нарадзіліся ў 1934 годзе
Памерлі 22 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Анголе
Палітыкі Анголы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 3 жніўня
Асобы
Памерлі ў 2002 годзе