wd wp Пошук:

Хвоі

Хвоі (Pinales, у мінулым — Coniferales (шышканосныя[1])) — парадак раслін з класу Хвойныя (Pinopsida), які змяшчае усіх сучасных прадстаўнікоў хвойных раслін: кедр, хвою, елку, піхту, лістоўніцу, секвою, кіпарыс, ядловец і ціс. Вядомыя, аднак, некаторыя выкапні хвойных раслін, якія не адносяцца да парадку Pinales.

Асаблівасці біялогіі

У жыццёвым цыкле дамінуе спарафіт. Адметнай асаблівасцю гэтых раслін з’яўляецца рэпрадуктыўная структура, вядомая пад назвай «шышка». На спарафіце ўтвараюцца жаночыя і мужчынскія шышкі. У пыльніках, якія фарміруюцца ў мужчынскіх шышках, утвараюцца мікраспоры. Яны даюць пачатак мужчынскім гаметафітам — пылковым зярнятам. У семязачатках, якія фарміруюцца ў жаночых шышках, утвараюцца мегаспоры. Адна з іх дае пачатак жаночаму гаметафіту — першаснаму эндасперму. Пылковыя зярняты з дапамогай ветру пераносяцца на семязачаткі. Пры іх прарастанні ўтвараецца пылковая трубка, якая дастаўляе дзве нерухомыя мужчынскія гаметы — сперміі — да яйцаклеткі. З семязачатка пасля апладнення ўтвараецца семя. Прарастаючы, семя дае пачатак новаму спарафіту.

Класіфікацыя

Сямействы:

У мінулым цісавыя (разам з Cephalotaxaceae) вылучалі ў асобны парадак Taxales, але апошнія генетычныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі гэтага сямейства монафілетычныя іншым хвойным раслінам, і цяпер яны таксама аднесены да парадку Pinales.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хвойныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта