wd wp Пошук:

Кіпарысавыя

Кіпарысавыя[1] (Cupressaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Апісанне

Адна- або двухдомныя лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Драўніна без смаляных хадоў, іншы раз з багатай драўніннай парэнхімай і звычайна з аднарадковай поравасцю трахеід. Лісце (ігліца) чаргаванае, супраціўнае ці ў кальчаках па 3—4, лінейна-ланцэтнае, іголка- або лускападобнае, з адной жылкай.

Cupressus sempervirens

Мікрастробілы дробныя, адзіночныя або сабраны ў гронку ці галоўчатае ўтварэнне. Мікраспарафілы размешчаны спіральна, супраціўна або ў кальчаках, нясуць 2—9 (часцей 3—6) свабодных мікраспарангіяў. Пылковыя зярняты без паветраных мяшочкаў. Мужчынскі гаметафіт (зарастак) рэдукаваны, без праталіяльных (зарасткавых) клетак. Жаночыя шышкі маленькія, адзіночныя, на канцах парасткаў, складаюцца з некалькіх пар або кальчакоў лускавінак. Насенная лускавінка больш-менш зрослая з покрыўнай (у падсямейства кіпарысавых цалкам зрослая), нясе каля асновы ад 2 да 12 прамых ці адваротнапавернутых семязародкаў. Архегоніі на жаночным гаметафіце цесна размешчаны ў групах, і ўвесь археганіяльны комплекс звычайна абкружаны агульным пакрывалам. Насенне свабоднае, крылатае або бяскрылае. Зародак звычайна з 2, радзей 5—9 семядолямі.

Пашырэнне

Геалагічная гісторыя кіпарысаў пачынаецца а позняй юры. Вядома больш за 20 родаў, 140 відаў, пашыраныя ва ўмерана цёплым поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. На Беларусі распаўсюджаны дзікарослы ядловец звычайны, інтрадукаваны балотны кіпарыс звычайны, кіпарысавік, платыкладус усходні, туя заходняя, некалькі відаў ядлоўца.

Сістэматыка

Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 32 роды і 166 відаў[2]:

Выкарыстанне

Сярод кіпарысавых дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя, смаланосныя, эфіраалейныя і таніданосцыя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Cupressaceae(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 ліпеня 2013). Праверана 27 ліпеня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кіпарысавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта