Не блытаць з Хвошч багнавы. Хвошч балотны[1] (Equisetum palustre) — атрутны від раслін сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae). Расце на балотах, уздоўж берагоў вадаёмаў, на вільготных лугах. Этымалогія: лац.: palustr — «багністы»[2].
Шматгадовая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішчы чорныя, звычайна з клубнямі. Сцеблы 1,5-4 мм у дыяметры з касымі галінкамі, уверх накіраванымі. Галінкі вар’іруюць па даўжыні, колькасці, гушчыні і кірунку росту. Ліставыя зубцы на галінках па 3-4 у мутоўцы. Спараносныя і вегетатыўныя парасткі аднолькавыя. Пасля ападаннястробіла расліна працягвае расці і фотасінтэзаваці.
Распаўсюджаны на тэрыторыях расійскага Далёкага Усходу, Каўказа, Заходняй і Усходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Скандынавіі, Еўропы, Міжземнамор’я, у Малой Азіі і Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.