Не блытаць з Хвошч балотны. Хвошч багнавы (Equisetum fluviatile)[1][2][3] — шматгадовая травяністая расліна сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).
Этымалогія відавага эпітэту лацінскай назвы: лац.: fluvius — «рака».
Беларускія назвы: Хвошч багнавы, ёльнік, яленец[4], сасонка, хвошч[1], хвошч балотны[5][6], елачка[7].
Сцеблы монаморфныя, зялёныя, гладкія, неразгалінаваныя або разгалінаваныя у верхняй частцы, 35-115(-150) см, полы цэнтр. 2n =216. Хвошч размнажаецца ў асноўным вегетатыўна карэнішчамі. Споры вырабляюцца ў тупых конусах на канцах некаторых сцеблаў. Споравыя пупышкі жаўтлява-зялёныя, 1-2 см даўжынёй і 1 см шырынёй, са шматлікімі лускавінкамі. Хвошч багнавы найбольш часта блытаюць з хвашчом балотным (Equisetum palustre), які мае больш грубае сцябло з меншай паражнінай ў цэнтры і доўгія споравыя конусы 2-4 см даўжынёй.
Від трапляецца на працягу большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Еўропы (у тым ліку Украіны) на ўсход праз тэрыторыю Турцыі, Сібіры, Каўказа, Казахстана і Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, Кітая, Японіі, Карэйскага паўвострава, а таксама ў Квінслендзе ў паўночнай Аўстраліі і на большай частцы поўначы Паўночнай Амерыкі. Звычайна з’яўляецца раслінай канаў, сажалак, азёр, затокаў вялікіх рэк і мокрых лугоў, балот і забалочаных лясоў. Звычайна расце ў шчыльных калоніях.
Раннія парасткі з’яўляюцца ядомымі. Медыкаментозна ён выкарыстоўваўся старажытнымі грэкамі і рымлянамі, каб спыніць крывацёк і для лячэння захворванняў нырак, язвы і туберкулёзу. Сцеблы часам ядуць вадаплаўныя. Хвашчы паглынаюць цяжкія металы з глебы, і часта выкарыстоўваюцца ў біяпробах на металы.