wd wp Пошук:

Хацьма

Хацьма́[3] (Lavatera) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae). Налічвае каля 30 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, кусты, часам дрэвы вышынёй да 1,5 м. Лісце глыбокалопасцевае, чаргаванае. Кветкі на кветаножках, адзіночныя або ў канцавых гронкападобных і коласападобных суквеццях. Колер кветак пурпурны, ружовы, зрэдку жоўты. Плод каробачкападобны. Цвітуць з ліпеня да восені.

Некаторыя віды

Значэнне

Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных, фарбавальных, меданосных і лекавых раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта