wd wp Пошук:

Хантайскае вадасховішча

Ханта́йскае, Усць-Хантайскае (руск.: Ханта́йское, Усть-Хантайское[1]) — вадасховішча ў Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края, на рацэ Хантайка.

Створана ў 1970—1975 гг. у выніку будаўніцтва Усць-Хантайскай ГЭС за 60 км ад вусця Хантайкі. Плошча воднай паверхні 1561[1] км² (2120 км²[2]). Праектны поўны аб’ём 23,52 км³, карысны — 13,43 км³. Плошча вадазбору 293 000[2] км². Даўжыня вадасховішча 160 км, найбольшая шырыня 9 км. Глыбіні да 420[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 13[1] м (сярэдняе шматгадовае значэнне — 8[2] м). Вадасховішча слабапраточнае. Берагавая лінія значна парэзаная. Замярзае вадасховішча ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.

Выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку. Каля гідравузла ГЭС знаходзіцца раён Снежнагорск горада Нарыльска (з 2004 года, раней – гарадскі пасёлак Снежнагорск), якому адміністрацыйна падпарадкаваны Снежнагорск.

Зноскі

  1. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 1 лістапада 2021.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Краснаярскага края
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Расіі