wd wp Пошук:

Хантайка

Ханта́йка (руск.: Ханта́йка)[2] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 174 км. Плошча вадазбору 30 700 км³. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 591[1] (590[2]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 18,653[1] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Малое Хантайскае. Працякае праз плато Путарана. Упадае ў Енісей за 606[3] км ад яго вусця. Жыўленне ракі дажджавое і снегавое. Пачынае замярзаць у кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. На рацэ Хантайскае вадасховішча і Усць-Хантайская ГЭС. Асноўны прыток — Кулюмбэ (злева)[1]. У басейне Хантайкі 4317[1] азёр агульнай плошчай 1649[1] км².

Рака суднаходная на адлегласці 63 км (ад вусця да пасёлка Снежнагорск)[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Иванов В. В. Хантака // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 Река Хантайка // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Енісея
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края