wd wp Пошук:

Дзяўчынка з запалкамі

«Дзяўчынка з запалкамі» (дацк.: Den lille Pige med Svovlstikkerne) — кароткае каляднае апавяданне Ханса Крысціяна Андэрсена, напісанае ў замку Аўгустэнбарг як тэкставае суправаджэнне да гравюры Іагана Лундбю(дацк.) бел. з выявай юнай прадаўшчыцы запалак. Апублікавана ў 1845 годзе.

Апавяданне распавядае пра маленькую прадаўшчыцу запалак, якая замярзае напярэдадне Новага года, бо не можа вярнуцца дадому з-за страху перад жорсткім бацькам. Кожны раз, калі яна запальвае запалку, каб сагрэцца, перад яе вачамі паўстаюць светлыя вобразы — тлустая гусь, якая падымаецца з талеркі і ідзе ёй насустрач, калядная елка з цацкамі, памерлая бабуля… Ранкам дзяўчынку знаходзяць замёрзлай з пачкай спаленых запалак.

Па матывах знакамітага апавядання Жан Рэнуар у 1928 годзе зняў нямую кароткаметражку, а студыя Дыснею ў 2006 годзе стварыла кароткаметражны анімацыйны фільм (дзеянне якога перанесена ў дарэвалюцыйную Расію). Вядомыя і зусім раннія экранізацыі — 1903 года (Дж. Уільямсан) і 1919 года (Ю. А. Жалябужскі). У 1897 г. дацкім кампазітарам Аўгустам Энам паводле апавядання была напісана аднайменная опера.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нараджэнне Хрыстова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казкі Ханса Крысціяна Андэрсена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу