wd wp Пошук:

Філіп Сеймур Хофман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хофман.

Філіп Сеймур Хофман (англ.: Philip Seymour Hoffman; 23 ліпеня 1967, Фэрпарт[en] — 2 лютага 2014, Манхэтэн) — амерыканскі акцёр, які працаваў у самых разнастайных жанрах тэатральнага мастацтва і кінематографа: ад мэйнстрымных блокбастараў да артхаусных прытчаў[4][5][6].

Адзін з самых запатрабаваных амерыканскіх кінаакцёраў 2000—2010-х гадоў, Хофман скончыў тэатральную школу ў 1989 годзе, дэбютаваў на тэлебачанні ў 1991, пасля чаго перайшоў да выканання эпізадычных і другапланавых кінароляў. За сваё жыццё Хофман зняўся ў больш як 60 кінастужках і прыняў удзел у прынамсі 20 тэатральных пастаноўках. У прыватнасці, ён актыўна супрацоўнічаў са сваім блізкім сябрам, кінарэжысёрам Полам Томасам Андэрсанам, на працягу 16 гадоў з’яўляючыся амаль у кожным яго фільме: «Фатальная васьмёрка», «Ночы ў стылі бугі», «Магнолія», «Каханне, якое збівае з ног» і «Майстар».

У 2006 годзе Хофман атрымаў усе галоўныя прэміі «узнагароднага сезона[en]», уключаючы «Оскар», за выкананне загалоўнай ролі ў фільм-біяграфіяе Бенета Мілера «Капотэ». У 2010 годзе Філіп Сеймур Хофман сам дэбютаваў як кінарэжысёр, паставіўшы рамантычную камедыю «Джэк адпраўляецца ў плаванне[en]» і выканаўшы ў ёй галоўную ролю. Яшчэ праз два гады Хофман быў прызнаны лепшым акцёрам Венецыянскага кінафестывалю за стварэнне вобраза харызматычнага акультыста ў экзістэнцыяльнай драме «Майстар».

Дасягнуўшы вяршыняў прызнання ў свеце кінематографа, Хофман усё жыццё заставаўся дакладны тэатру, які называў сваім другім домам. У тэатры Хофман праявіў сябе не толькі як выдатны акцёр, але і як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык (ва ўласнай тэатральнай кампаніі LAByrinth[en]).

З юнацтва ўцягнушыся ў наркотыкі, Філіп Сеймур Хофман сканаў у пачатку лютага 2014 года ва ўзросце 46 гадоў пасля прыёму фатальнай камбінацыі моцнадзейных прэпаратаў[7][8]. Паведамленне пра яго смерць выклікала шырокі рэзананс, многія кіназнаўцы абвясцілі гэту страту незаменнай. Цырымонія развітання з акцёрам прайшла ў Верхнім Іст-Сайдзе і царкве Святога Ігнація Лаёлы[en], пасля чаго ён быў крэміраваны[9].

Філіп Сеймур Хофман — адзін з самых амбіцыйных і ўшанаваных акцёраў свайго часу, — заслужыў рэпутацыю выдатнага артыста, які ўмеў іграць абсалютна ўсё[7][10]. За 25 гадоў кінакар’еры Хофман увасобіў велізарную колькасць выразных другапланавых персанажаў, часта адмоўных, якія выклікаюць непрыманне, і, як рэдкае выключэнне, сыграў некалькі характэрных галоўных роляў[11]. Філіп Сеймур Хофман, які часам засланяў вядучых выканаўцаў сваім кароткім з’яўленнем на экране, у жыцці быў сціплым і не надта публічным чалавекам.

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2014/02/03/movies/philip-seymour-hoffman-actor-dies-at-46.html
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. Сэм Рыгбі. Philip Seymour Hoffman 1967-2014: Obituary of Oscar-winning actor (англ.) . Digital Spy (2 лютага 2014). Праверана 10 ліпеня 2014.
  5. Айвен Літл. Behind the mask of Philip Seymour Hoffman (англ.) . The Belfast Telegraph (4 лютага 2014). Праверана 10 ліпеня 2014.
  6. Цім Молай. Philip Seymour Hoffman Found Dead at 46 of Apparent Overdose (англ.) . The Wrap (2 лютага 2014). Праверана 10 ліпеня 2014.
  7. 1 2 Кирилл Головастиков. =Предельный талант (руск.) . Lenta.ru (3 февраля 2014). Праверана 3 лютага 2014.
  8. Philip Seymour Hoffman ‘killed by toxic mix of drugs’ (англ.) . BBC (28 февраля 2014). Праверана 29 чэрвеня 2014.
  9. Burke, Kerry; Dillon, Nancy; Siemaszko, Corky. Philip Seymour Hoffman’s family, friends, fellow stars attend wake in New York (англ.) . New York Daily News (6 февраля 2014). Праверана 7 лютага 2014.
  10. Брус Уэбер. Philip Seymour Hoffman, Actor of Depth, Dies at 46 (англ.) . The New York Times (2 лютага 2014). Праверана 3 ліпеня 2014.
  11. Згаслыя зоркі (руск.) . Kleo. Праверана 3 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ад перадазіроўкі наркотыкаў
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA