wd wp Пошук:

Філіп Ота Рунгэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рунгэ.

Філіп Ота Рунгэ (ням.: Philipp Otto Runge, 23 ліпеня 1777, Вольгаст — 2 снежня 1810, Гамбург) — нямецкі мастак-рамантык, найбуйнейшы — разам з Каспарам Давідам Фрыдрыхам — прадстаўнік рамантызму ў нямецкім выяўленчым мастацтве.

Біяграфія

Родны дом Рунгэ ў Вольгасце, цяпер — музей
Каляровы шар Рунгэ

Нарадзіўся ў знатнай сям’і карабелаў у Заходняй Памераніі, якая знаходзілася ў той перыяд пад кіраваннем Швецыі. Яго школьным настаўнікам быў Людвіг Козегартэн. З 1799 пры фінансавай падтрымцы брата (пасля яго высілкамі былі выдадзены артыкулы, лісты і нататкі мастака) навучаўся жывапісу ў Енса Юэля ў акадэміі Капенгагена. У 1801 зблізіўся ў Дрэздэне з К. Д. Фрыдрыхам і Людвігам Цікам, паглыбіўся ў містычныя трактаты Бёмэ, на якія звярнуў яго ўвагу Цік. У 1803 пазнаёміўся і пасябраваў з Гётэ, з якім падзяляў цікавасць да праблематыкі колеру, — натурфіласофскія і прыродазнаўчанавуковыя пошукі абодвух на падставе розных крыніц ішлі ў падобным кірунку: Гётэ, які заўсёды больш чым стрымана ставіўся да рамантызму, з нязменным ухваленнем выказваўся пра творчасць і тэарэтызаванні Рунгэ. У 1804 ажаніўся і пераехаў у Гамбург. У 1810 апублікаваў трактат пра колерападзел і каляровую класіфікацыю Каляровая сфера (гётаўскае Вучэнне пра колер з’явілася ў тым жа годзе). Апошнія гады працаваў над вялікай містыка-філасофскай маляўнічай задумай Чатыры пары дня, праца засталася незавершанай. Памёр ад сухотаў.

Творчасць

Рунгэ. Вялікая раніца, 1808

Апроч партрэтнага і візіянерскага жывапісу, кніжных ілюстрацый да твораў Л. Ціка (1803), выступаў як паэт і празаік, апрацоўваў народныя казкі (дзве з гэтых апрацовак увайшлі ў Казкі братоў Грым). Вялікую гісторыка-культурную цікавасць маюць лісты Рунгэ да брата Даніэля, Гётэ, Ціка, Клеменса Брэнтана і іншых адрасатаў.

Большая частка спадчыны Рунгэ была знішчана пры пажары мюнхенскага Шклянога палаца ў 1931.

Зноскі

  1. 1 2 Рунге Филипп Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Union List of Artist Names
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/68892

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Гамбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Мастакі рамантызму
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольсдорфскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1777 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных