wd wp Пошук:

Філіп Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер.

Філіп Мілер (англ.: Philip Miller, 1691 — 18 снежня 1771) — англійскі батанік шатландскага паходжання.

Філіп Мілер быў сынам селяніна-гароднінавода. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў — з 1721 года (па іншых даных з 1722) амаль да самай сваёй смерці Філіп Мілер займаў пасаду галоўнага садоўніка батанічнага саду Аптэкарскі сад Чэлсі.

Ён вёў перапіску з іншымі батанікамі і атрымліваў расліны з усяго свету. Шматлікія расліны менавіта ім былі ўпершыню акліматызаваны ў Англіі.

Спазнанні Філіпа Мілера ў вобласці батанікі былі для свайго часу надзвычай глыбокія. Ён быў настаўнікам Уільяма Айтана і Уільяма Фарсайта, якія сталі пасля вядомымі батанікамі.

Мілер адмоўна адносіўся да новай біномнай наменклатуры Карла Лінея, аддаючы перавагу класіфікацыі Жазефа Пітона дэ Турнефора і Джона Рэя. Цалкам перайшоў да сістэмы Лінея ён толькі ў выданні свайго «Слоўніка садоўніка…», які з’явіўся ў 1768 годзе, хоць некаторыя батанічныя роды — напрыклад, лістоўніцу (Larix) і ваніль (Vanilla) — ён апісаў у адпаведнасці з сістэмай Лінея і ў больш раннім выданні гэтай кнігі, яшчэ ў 1754 годзе.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117578010 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Philip Miller // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Батанікі Шатландыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кенце
Катэгорыя·Садоўнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Батанікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1691 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1771 годзе