wd wp Пошук:

Фёдар Фёдаравіч Азміцель

Фёдар Фёдаравіч Азмі́цель (13 жніўня 191815 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння «Гром», які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (5.11.1944, пасмяротна).

Біяграфія

Ф. Ф. Азміцель нарадзіўся ў сяле Лінавіцкае Мартукскага раёна Акцюбінскай вобласці (Казахстан). Скончыў 8 класаў, настаўніцкія курсы ў Акцюбінску. Працаваў настаўнікам.

З 1938 г. на службе ў Пагранічных войсках НКУС СССР. Прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. У 1940 годзе накіраваны на вучобу ў Ленінградскае ваеннае вучылішча НКУС СССР (Нова-Пецергофскае ваеннае вучылішча[1]). Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баях на Паўночным фронце, пад Ленінградам і Масквой. У кастрычніку 1941 г. пераведзены ў Асобную мотастралковую брыгаду НКУС СССР. У студзені 1942 г. Ф. Ф. Азміцель накіраваны ў варожы тыл (праз «Віцебскія вароты») у якасці камандзіра партызанскага атрада асобага прызначэння «Грозны», які дзейнічаў у раёне ОршаВіцебскСмаленск. Пасля вяртання на Вялікую Зямлю ўзначаліў новы партызанскі атрад асобага прызначэння «Гром», накіраваны ў маі 1943 г. у тыл ворага і увайшоўшы ў склад аператыўнай групы НКДБ СССР «Артур». Атрад выконваў разведвальную і дыверсійную работу на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай абласцей і ў Мінску.

У чэрвені 1944 г. у час варожай блакады каля возера Палік (Мінская вобласць) старшы лейтэнант Ф. Ф. Азміцель камандаваў групай па прарыву блакады. 15 чэрвеня партызаны прарвалі 3 лініі абароны праціўніка і большая іх частка выйшла з блакады. Ф. Ф. Азміцель быў цяжка паранены і застаўся прыкрываць агнём адыход партызан. Калі скончыліся патроны, падарваў сябе і ворагаў звязкай гранат.

Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 г. Ф. Ф. Азміцелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Сайт «Героі краіны» (руск.)
  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барысаўскім раёне