wd wp Пошук:

Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў

Фёдар Дзмітрыевіч Га́хаў[1] (19 лютага 1906, Чаркеск, Расія — 30 сакавіка 1980) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1942, Краявыя задачы(руск.) бел. тэорыі аналітычных функцый і сінгулярныя(руск.) бел. інтэгральныя ўраўненні), прафесар (1943), акадэмік АН БССР (1966)[2].

Біяграфія

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1930 годзе[2]. У 1938—1939 гадах дацэнт Казанскага ўніверсітэта, з 1939 года дацэнт, загадчык кафедры Паўночна-Асяцінскага педагагічнага інстытута(руск.) бел. ў горадзе Арджанікідзэ. У 1947—1953 гадах прафесар, загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953—1961 гадах прафесар, загадчык кафедры Растоўскага ўніверсітэта[2][3].

У 1961—1976 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар, загадчык кафедры[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па краявых задачах аналітычнай функцыі і сінгулярных інтэгральных ураўненнях[2]. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (задачы Рымана(руск.) бел.)[2], распрацаваў тэорыю інтэгральных ураўненняў з ядром Кашы.

Навуковыя працы

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 5 Гахов Фёдор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  3. Академик ГАХОВ Фёдор Дмитриевич (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карачаева-Чаркесіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркеску
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кубанскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў