wd wp Пошук:

Фёдар Данілавіч Клімчук

Фё́дар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, в. Сіманавічы, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 22 кастрычніка 2018, Мінск[1]) — беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. З першага па трэці клас навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацвёрты клас наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, з пятага па дзясяты клас навучаўся ў школах Драгічына. У 1952 годзе скончыў Драгічынскую сярэднюю школу № 2[2].

У тым жа годзе паступіў на гістарычны факультэт Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута, які закончыў у 1954 годзе. Па заканчэнні інстытута працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1955—1968 гадах працаваў настаўнікам у школах Драгічынскага раёна[2].

З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: збіраў дыялектны, фальклорны і этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся і пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[2].

У 1968 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, якую скончыў у 1971 годзе, як малодшы навуковы супрацоўнік пачаў працаваць у сектары дыялекталогіі гэтага ж інстытута. З 1981 года старшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся»[2].

Памёр 22 кастрычніка 2018 года на 84-м годзе жыцця пасля хваробы[1]. Пахаваны 24 кастрычніка на Заходніх могілках Мінска[3]. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на родным дыялекце[4].

Дзейнасць

Працуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песні родных мясцін.

Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, лінгвагеаграфія, лексікаграфія, тапаніміка, глотагенез, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты, сацыялінгвістыка, фальклор, этнаграфія, этналінгвістыка.

Быў старшынёй грамадскага аб’яднання «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства „Загароддзе“». Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект[5].

Прэміі і ўзнагароды

У 2000 годзе ў складзе аўтарскага калектыву атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах.

Бібліяграфія

Навуковыя працы[upper-alpha 1]

Пераклады

Заўвагі

  1. Больш падрабязны спіс :

Зноскі

  1. 1 2 Памёр Фёдар Клімчук (нявызн.). Наша Ніва (23 кастрычніка 2018). Праверана 23 кастрычніка 2018.
  2. 1 2 3 4 Климчук Фёдор Данилович. Председатель общества «Загородье»(руск.) . zagorodde.na.by (web.archive.org) (архіўная копія ад 23 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 1 лістапада 2018.
  3. Фёдар Данілавіч Клімчук
  4. Зірніце, які помнік паставілі на магіле мовазнаўца Хведара Клімчука
  5. «Арыентаваўся на мову дзеда». Навошта навуковец пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект (нявызн.). Радыё Свабода (7 снежня 2017). Праверана 23 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве