wd wp Пошук:

Фёдар Аляксандравіч Крамер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крамер.

Фёдар Аляксандравіч (Тэадор Хрысціянавіч) Крамер (1761 – пасля 1804) — расійскі гарадскі архітэктар[1], аланецкі і мінскі губернскі архітэктар(руск.) бел..

Дваранін Фёдар Хрысціянавіч Крамер згаданы ў алфавітным спісе дваранскіх родаў Аланецкай губерні[2].

Біяграфія

Адукацыя і праца механікам

Скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў[3].

12 мая 1763 года ў Цвяры здарыўся моцны пажар, драўляны за выключэннем асобных каменных цэркваў горад выгарыў амаль цалкам — з 900 згарэла 852 двары, у тым ліку ўся цэнтральная частка горада. Над аднаўленнем горада працавала вялікая каманда архітэктараў і інжынераў пад кіраўніцтва Пятра Раманавіча Нікіціна(руск.) бел., сярод іх, напэўна, працаваў і Ф. Крамер. У Цвяры ён меў магчымасць пераняць унікальны досвед рэканструкцыі цэлага горада, першы ў гісторыі рускага горадабудаўніцтва. Рэгулярны генеральны план Цвяры стаў узорам для многіх перапланіровак гарадоў Расійскай імперыі ў кацярынінскі час[4].

Праца ў Петразаводску

З Цвяры Ф. Крамер быў запрошаны ў Петразаводск для перабудовы Аляксандраўскага гарматна-ліцейнага завода(руск.) бел.. Крамер стаў губернскім механікам, затым атрымаў пасаду аланецкага губернскага архітэктара(руск.) бел., верагодна, за поспехі ў праектаванні і будаўніцтве шматлікіх завадскіх і цывільных аб’ектаў, сярод якіх Гасціны двор, а таксама рэканструкцыю ў 1789 годзе Петрапаўлаўскай «новаманернай» царквы(руск.) бел..

На гэтай пасадзе Ф. Крамер працаваў у 1787—1793 гадах[3].

Аляксандраўскі завод

Асноўны артыкул: Анежскі трактарны завод

Аляксандраўскі гарматна-ліцейны завод. Фота пачатку 20 стагоддзя
Дом горнага начальніка(руск.) бел.

У 1786—1789 гадах Ф. Крамер разам з архітэктарам Міхаілам Бярэзіным[5] бараў удзел у рэканструкцыі Аляксандраўскага гарматна-ліцейнага завода(руск.) бел., якую праводзіў Карл Гаскойн(руск.) бел.. Яны пабудавалі цэхі па перыметры ўчастка такім чынам, што ўтварыўся комплекс са сценамі і вежамі, які нагадваў звонку замак. Улічваючы цэнтральнае у горадзе размяшчэнне завода, Гаскойн пастараўся надаць характару прамысловых карпусоў больш цывільнае гучанне[6].

Будынкі XVIII ст. на тэрыторыі сучаснага завода былі страчаны, але захаваўся гэтак званы Дом горнага начальніка, які таксама быў пабудаваны па праекце аднаго з архітэктараў трыа Гаскойн-Бярэзін-Крамер, але хто менавіта аўтар, пакуль не вызначана[7].

Комплекс будынкаў на Круглай плошчы

Асноўны артыкул: Плошча Леніна (Петразаводск) У 1788 годзе Круглая плошча(руск.) бел. была рэканструявана па ініцыятыве цывільнага губернатара Г. Р. Дзяржавіна для размяшчэння ў будынках губернскіх устаноў. Праект рэканструкцыі ў 1785 годзе распрацаваў губернскі архітэктар, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, Міхаіл Кісельнікаў. Будаўніцтва вёў губернскі архітэктар Фёдар Крамер[3]. 6 з 8 будынкаў былі злучаны ў два паўколы. Ганак аднаго з будынкаў (цяпер будынак Міністэрства культуры Рэспублікі Карэлія) у 1858 годзе ўпрыгожылі постаці львоў, адлітыя на Аляксандраўскім заводзе(руск.) бел.[3].

Гасціны двор

Асноўны артыкул: Гасціны двор (Петразаводск)

Гасціны двор у Петразаводску

У 1790 годзе губернскі архітэктар Фёдар Крамер пачаў узвядзенне першых 15-ці двухпавярховых каменных лавак Гасцінага двара, запраектаванага ў канцы Англійскай вуліцы(руск.) бел. каля Саборнай плошчы(руск.) бел.. Будаўніцтва Гасцінага двара працягвалася шмат гадоў: спачатку забудоўвалася частка звернутая да галоўнай вуліцы, затым — іншыя тры бакі з утварэннем унутры будынка гаспадарчага двара[8]. Гасціны двора ўяўляў сабой манументальны каменны двухпавярховы будынак з адкрытымі на вуліцу аркадамі, вырашаны ў стылі класіцызму[9].

Гандлёвыя і складскія памяшканні, аб’яднаныя адкрытымі галерэямі, размяшчаліся па перыметры сцен у два ярусы, агароджай верхняга служылі каменныя балюстрады. Галоўны фасад будынка Гасцінага двара, найбуйнейшага гандлёвага цэнтра горада, увагнутай дугой утвараў невялікую Гандлёвую плошчу, аддзеленую ад праезнай часткі вуліцы пешаходным бульварам. Дзякуючы свайму прызначэнню, а таксама характэрнаму архітэктурным вобразу, Гасціны двор панаваў на галоўнай вуліцы Петразаводска да 1940-х гадоў, калі быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны[8].

Дом Бекранёва

Асноўны артыкул: Дом Бекранёва (Петразаводск)

Публічная бібліятэка Петразаводска, якая змяшчалася ў былым доме Бекранёва. Паштоўка 1934 г.
Дом Бекранёва ў Петразаводску. Архітэктар Ф. Крамер. Чарцёж з фондаў НА РК(руск.) бел.[10]

У 1791 годзе Ф. Крамер стварыў праект самага вялікага прыватнага каменнага будынка горада на той час — дома Бекранёва, санкт-пецярбургскага купца 1-й гільдыі(руск.) бел. і сына Петразаводскага гарадскога галавы(руск.) бел. (1794—1796) Яфіма Бекранёва(руск.) бел.[11][12].

Двухпавярховы дом размясціўся на нарожным участку, значным у горадабудаўнічым плане, бо фарміраваў кут будучай Саборнай плошчы(руск.) бел. і фіксіраваў кірункі галоўных вуліц цэнтральнай часткі Петразаводска — Пецярбургскай (Марыінскай, Карла Маркса(руск.) бел.), Петрапаўлаўскай (Саборнай, Карла Маркса(руск.) бел.) і цяперашняй Пушкінскай[12].

Мяркуючы па прадстаўленым праекце, Фёдар Крамер узяў за аснову дома «ўзорны» фасад № 6 — двухпавярховага каменнага дома «з крамамі». Аднак ад скразных праходаў узорнага фасада на выбудаваным доме Бекранёва засталіся толькі дэкаратыўныя аркі, па восі якіх размясціліся дзвярныя праёмы. Дом сіметрычны, тэма арак паўтараецца ва ўзроўні другога паверха, а па восі дома зроблены франтон з паўкруглым акном, за якім прыбудаваўся невялікі мезанін[12]. Першы і другі паверхі падзеленыя міжпавярховым карнізам, які апяразвае ўвесь будынак, зрокава раздзяляючы функцыі гандлёвую і жылую. Фасад па будучай Пушкінскай апрацаваны аналагічнымі аркамі; ён адрозніваўся ад галоўнага адсутнасцю франтона і меншай колькасцю вокнаў на кожным паверсе — 5 супраць 11[12]. Будынак быў разбураны на пачатку Вялікай Айчыннай вайны[12].

Праца ў Мінску

Праз некалькі гадоў жыцця і працы ў Петразаводску Ф. Крамер накіраваны на пасаду мінскага губернскага архітэктара(руск.) бел.. У Мінску ён стварыў некалькі значных для горада архітэктурных аб’ектаў.

Мінская ратуша

Асноўны артыкул: Мінская ратуша

Мінская ратуша. Невядомы мастак, канец XVIII стагоддзя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай каля 1793-94 года стаў аўтарам праекта перабудовы Мінскай ратушы ў стылі класіцызму. Чарцёж галоўнага фасада будынка прыводзіўся ў «Атласе Мінскай губерні».

Ю. Пешка, Мінская ратуша, пачатак XIX стагоддзя

Будаўнічыя работы былі завершаны у 1797 годзе. Мяркуецца, што Крамер захаваў канструктыўную аснову старога будынка, дадаўшы порцік з гаўбцамі. На плане горада 1793 года ратуша паказана, як прамавугольны двухпавярховы будынак з вежай, якая выступае за плоскасць галоўнага фасада. Вянчаў яе складаны па форме купал. Ратуша мела на фасадзе гадзіннік і звон.

Будынак ваеннага шпіталя

Пасля ўваходжання ўсходніх тэрыторый Беларусі, у тым ліку і горада Мінска ў склад Расійскай імперыі, у 1797 годзе па праекту Фёдара Крамера быў пабудаваны драўляны будынак для ваеннага шпіталя[13]. У той час ён знаходзіўся за мяжой горада і займаў тэрыторыю ад р. Свіслач да сучаснай вуліцы Захарава. Дасюль будынак не захаваўся[14].

Троіцкі манастыр базыльянак

Асноўны артыкул: Троіцкі манастыр базыльянак

Троіцкі манастыр базыльянак. Рысунак 1800 г.

Быў аўтарам праекту мураванага манастырскага будынку, які быў узведзены ў 17991800 гадах.

Манастырскі корпус яўляў сабой двухпавярховы, П-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам будынак. Сіметрычны галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам) і раскрапаваны трыма рызалітамі, завершанымі трохкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі). Памяшканні перакрытыя крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеннямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла былі ўпрыгожаныя насценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазнейшага пабелу[15].

Пасля пажару 1809 года быў перабудаваны архітэктарам М. Чахоўскім.

Дом віцэ-губернатара

Асноўны артыкул: Дом віцэ-губернатара (Мінск) Ф. Крамер быў аўтарам праекту перабудовы свецкай шасцігадовай школы, першапачаткова пабудаванай як езуіцкі калегіум, пад Дом мінскага віцэ-губернатара ў стылі класіцызм у 1799 годзе. Пры перабудове будынак страціў архітэктурны дэкор XVIII стагоддзя, у тым ліку і вежу з купалам.

Гасціны двор ў Мінску

Асноўны артыкул: Гасціны двор (Мінск)

Праект Гасцінага двара з «Атласа Мінскай губерні 1800 года»

Праект будынка паўночна-усходняй часткі комплексу мінскага гасціннага двара быў рэалізаваны Ф. Крамерам у канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызм. Ён змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»[16].

Зноскі

  1. Первый архитектор / текст: Игнат Данилович // TAXI : журнал. ― 2012. ― № 4. ― С. 68―70.
  2. Алфавитный список дворянских родов Олонецкой губернии (руск.)
  3. 1 2 3 4 Ициксон Е. Е., ЗАО Проектный институт «Карелпроект». «Василий Тухтаров — Олонецкий губернский архитектор. Формулярный список 1860 года о службе В. В. Тухтарова с комментариями» (руск.)
  4. Никитин Пётр Романович (руск.)
  5. Березин, Михаил Гаврилович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
  6. Александровский Завод — ОТЗ. Связанные навсегда (завод и город) Архівавана 20 лютага 2017. (руск.)
  7. Дом горного начальника — свидетель истории Архівавана 22 красавіка 2017. (руск.)
  8. 1 2 Гостиный двор (разрушен в годы ВОВ) (руск.)
  9. История проспекта Карла Маркса (руск.)
  10. НА РК, ф. 656, оп. 1, д. 97/1350, л. 54.
  11. Н. А. Кораблев, Т. А. Мошина. Городские головы Петрозаводска. 1778

1918 гг. Петрозаводск, 2008. С. 18. 12. 1 2 3 4 5 Елена Ициксон. История дома, которого нет (руск.) 13. Ишутин О. С. Исторический очерк становления и развития военно- госпитального дела на территории Беларуси : XIX столетие. Сообщение 2 / О. С. Ишутин // Военная медицина. — 2013. — № 2.-С.146-152. 14. Тайны старинного особняка 15. Троицкое предместье (нявызн.). myminsk.com. Архівавана з першакрыніцы 20 верасьня 2015. Праверана 20 верасня 2015. 16. Гостиный двор в Минске (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары Петразаводска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1761 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Аланецкія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай