wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч

партрэт Фёдар I Іаанавіча
Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Фёдар I Іаа́навіч (1557 — 1598) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Грознага і царыцы Анастасіі Раманаўны.

Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелы ў кіраванні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай савета вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Фёдаравіча Гадунова, які з 1587 года быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасля смерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе Данскія казакі давалі прысягу вернасці цару Фёдару Іаанавічу. 1589 год — устанаўленне патрыярства ў Расіі. 1590—1593 гады — руска-шведская вайна. Вяртанне Расіі гарадоў: Яма, Івангорада, Капор’я, Карэлы.

Ад шлюбу з Ірынай Фёдараўнай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым узросце ў 1594. На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадства Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Анастасія Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на прастол.

Зноскі

  1. 1 2 Феодор Иоаннович // Русский биографический словарь — СПб.: 1913. — Т. 25. — С. 277–301.
  2. Феодор Иоаннович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 905.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1598 годзе
Катэгорыя·Цары і вялікія князі ўсяе Русі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1557 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве