wd wp Пошук:

Футзал

Футза́л — камандная спартыўная гульня ў зале, у якой прымаюць удзел дзве каманды па 5 гульцоў, адзін з якіх варатар. Кожнай камандзе дазваляецца выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць замен. У адрозненне ад некаторых іншых відаў Indoor soccer (футбол на траве або шоубол, як яго называюць у Лацінскай Амерыцы), гульня праходзіць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, пазначаным лініямі; шчыткі або борцікі не выкарыстоўваюцца. У футзале выкарыстоўваюць меншы па памерах мяч, з меншым адскокам, чым звычайны футбольны мяч. Правілы ствараюць акцэнт на імправізацыі, крэатыўнасці і тэхніцы, а таксама кантролі мяча і перадачах у абмежаванай прасторы. Назва гульні паходзіць ад партугальскага futebol de salão і іспанскага fútbol sala. Па правілах футзал нагадвае футбол, хоць існуюць некаторыя істотныя адрозненні. У Беларусі і некаторых іншых краінах часта выкарыстоўваюць тэрмін «міні-футбол».

Гісторыя

Футзал пачаў сваё развіццё ў Мантэвідэа, Уругвай, у 1930-х, калі Хуан Карлас Серыяні стварыў правілы для новай версіі футбола. У Бразіліі гэтая версія футбола актыўна развівалася на вуліцах сталіцы Сан-Паўлу. Неўзабаве гэты від спорту пачаў распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, а яго папулярнасць прывяла да з’яўлення кіруючага органа пад назвай Міжнародная федэрацыя футзала (FIFUSA — Federación Internacional de Fútbol de Salón). Першы чэмпіянат свету пад эгідай FIFUSA быў праведзены ў Сан-Паўлу ў 1972 годзе, чэмпіёнамі сталі гаспадары турніру, каманда Бразіліі. Яшчэ большая колькасць краін прыняла ўдзел у другім чэмпіянаце свету ў Мадрыдзе ў 1985 годзе.

Неўзабаве, ФІФА пачала праводзіць свае ўласныя спаборніцтвы па футзале і прызначаць свае ўласныя правілы гульні. Паводле новых правіл ФІФА, быў палепшаны тэхнічны бок гульні для гульцоў і гледачоў. Суддзя на лініі быў заменены памочнікам суддзі, і была дазволена неабмежаваная колькасць замен. Быў уведзены чацвёрты памер футбольнага мяча, вага якога была павялічана для таго, каб паменшыць адскок на 30 % у параўнанні са звычайным мячом, што дазволіла паскорыць гульню і забіваць галы галавой.

Адносіны ФІФА з членамі сваёй арганізацыі дазволілі большай колькасці краін даведацца пра міні-футбол. Упершыню ФІФА правяла свой уласны Чэмпіянат свету па футболе ў зачыненых памяшканнях у 1989 годзе ў Ротэрдаме, Нідэрланды. У 1992 годзе быў праведзены Чэмпіянат свету па міні-футболе пад эгідай ФІФА ў Ганконгу, а з 1996 года такія спаборніцтвы сталі называцца спаборніцтвы Чэмпіяната свету па футзале. Іспанія паклала канец дамінаванню Бразіліі ў гэтых спаборніцтвах, стаўшы чэмпіёнам два разы падрад у 2000 і 2004 годзе. На апошнім Чэмпіянаце свету па футзале ў Рыа-дэ-Жанэйра чэмпіёнамі зноў сталі бразільцы.

У 2002 годзе члены Панамерыканскай федэрацыі па футзале (PANAFUTSAL — The Pan-American Futsal Confederation) сфарміравалі Сусветную асацыяцыю футзала (AMF — World Futsal Association), міжнародны рэгулюючы орган, незалежны ад ФІФА. ФІФА і AMF працягваюць вызначаць уласныя правілы гульні.

Футзал пад эгідай AMF мае агульныя карані з футзалам пад эгідай ФІФА. Падзел на два розныя віды спорту адбыўся ў 1980-я гады, калі ФІФА паспрабавала атрымаць кантроль над футболам у залах і ў яе паўсталі істотныя рознагалоссі з PANAFUTSAL і FIFUSA. ФІФА забараніла ўжыванне слова «футбол» для наймення футбола ў зале ў версіі PANAFUTSAL і FIFUSA. Таму на кангрэсе FIFUSA ў 1985 годзе ў Мадрыдзе было прынята рашэнне ўжываць слова «futsal» (“футзал). Неўзабаве ФІФА таксама пачала выкарыстоўваць дадзенае слова. Прадстаўнікі FIFUSA і краін-членаў PANAFUTSAL неаднаразова сустракаліся з прадстаўнікамі ФІФА, але дасягнуць дамоўленасці па гэтай справе ім не ўдалося.

Правілы

Як міжнародныя кіруючыя органы, ФІФА і AMF нясуць адказнасць за падтрымку і прамульгацыю афіцыйных правілаў сваіх уласных варыянтаў футзала. Падобна футболу, футзал мае свае правілы, якія вызначаюць усе аспекты гульні, уключаючы магчымасць змен з улікам мясцовых матчаў і чэмпіянатаў. Правілы гульні па футзале ўключаюць 17 пунктаў.

Гульцы, экіпіроўка і судзейства

Кожная каманда складаецца з 5 гульцоў, адзін з якіх з’яўляецца брамнік. Максімальная колькасць запасных гульцоў сем з неабмежаванай колькасцю замен падчас гульні. Замены могуць адбывацца нават тады, калі мяч знаходзіцца ў гульні. Калі ў камандзе менш, чым тры футбаліста матч адмяняецца.

Футбольная форма ўяляе сабой : футболку з рукавамі, шорты, гетры, шчыткі, вырабленыя з гумы або пластыка, і абутак на гумовай падэшве. Брамнік можа насіць спартыўныя штаны, яго форма павінна быць іншага колеру, каб адрозніць яго ад іншых гульцоў сваёй каманды і суддзі. Насіць ювелірныя вырабы падчас гульні забараняецца, як і іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць небяспеку іншым гульцам.

Матч праводзіцца суддзёй, які сочыць за выкананнем правілаў гульні, і толькі галоўны суддзя мае права перапыніць матч у выпадку перашкод правядзенню матчу. Галоўнаму суддзі дапамагае яго памочнік. Рашэнні, якія прымаюць суддзі, з’яўляюцца канчатковымі і могуць быць зменены толькі ў тым выпадку, калі суддзі лічаць гэта неабходным, да таго часу як гульня яшчэ не аднавілася. Акрамя іх ёсць яшчэ трэці суддзя і суддзя-хранаметрыст, які вядзе ўлік парушэнняў у матчы. У выпадку прычынення траўмы суддзі або яго памочніку, трэці арбітр можа замяніць памочніка суддзі.

Поле

Пляцоўка вырабляецца з дрэва або пластыка, могуць быць выкарыстаны любыя роўныя, гладкія, не абразіўныя матэрыялы. Даўжыня пляцоўкі падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў вар’іруецца ў дыяпазоне 38-42 м, шырыня 18-25 м. Падчас правядзення іншых матчаў яна можа складаць 25-42 м у даўжыню і 15-25 м у шырыню. Вышыня столі павінна быць не менш за 4 м. Вароты прамавугольнай формы размяшчаюцца па цэнтру кожнай лініі брамы. Адлегласць паміж унутранымі бакамі стоек брамы павінна быць 3 м адна ад другой, а ніжняя частка перакладзіны брамы павінна быць на вышыні 2.2.м над паверхняй пляцоўкі. Сетка, вырабленая з канопляў, джуту або нейлону, мацуецца да задняй часткі перакладзіны і стоек брамы. Ніжняя частка сеткі прымацоўваецца да закругленай трубы ці іншых прыстасаванняў, якія падыходзяць для мацавання. Таўшчыня брамы ў верхняй частцы 80 см і 1 м у ніжняй.

Перад кожнымі варотамі знаходзіцца штрафная пляцоўка. Лінія, якая пазначае край штрафной пляцоўкі, называецца лінія штрафной пляцоўкі. У раёне штрафной пляцоўцы брамніку дазваляецца дакранацца рукамі да мяча. Знак, для таго каб прабіваць пенальці размяшчаецца за 6 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Іншы знак для прабівання штрафнога ўдару размяшчаецца за 10 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Пенальці з адлегласці 6 м прызначаецца ў выпадку парушэння правіл у зоне штрафной. Пенальці прызначаецца з адлегласці 10 м у выпадку, калі футбалісты адной каманды парушылі правілы 6 разоў. Свабодны ўдар выконваецца з другой штрафной адзнакі, размешчанай на адлегласці 10 м ад лініі брамы.

Працягласць гульні

Стандартны матч складаецца з двух аднолькавых таймаў, якія працягваюцца па 20 мінут кожны. Працягласць кожнага тайма можа быць павялічана, каб даць магчымасць выканаць пенальці або штрафны ўдар супраць той каманды, гульцы якой здзейснілі больш за 5 парушэнняў правілаў. Перапынак паміж двума таймамі не можа перавышаць 15 мінут.

Падчас некаторых матчаў, калі гульня не можа скончыцца нічыёй, пераможца вызначаецца трыма спосабамі: мяч, забіты ў гасцях, дадатковы тайм і выкананне пенальці. Мяч, забіты ў гасцях, азначае, што калі каманды згулялі ўнічыю дома і на выездзе, гол, забіты ў гасцевым матчы лічыцца за два. Дадатковы час складаецца з двух таймаў працягласцю 5мінут. Калі пераможца не вызначыцца ў дадатковы час, прабіваюцца 5 пенальці футбалістамі кожнай каманды; каманда, якая забіла больш, становіцца пераможцам. Калі пасля выканання 5 пенальці пераможца не выяўлены, кожная каманда працягвае выконваць па адным пенальці да тых часоў, пакуль адна з каманд не заб’е больш, чым іншая. У адрозненне ад дадатковага часу, галы, забітыя ў серыі пенальці, не залічваюцца да мячоў, забітых на працягу ўсяго матча.

Пачатак і аднаўленне гульні

У пачатку матчу падкінутая ўверх манета вызначае, хто пачне гульню. Увод мяча ў гульню з цэнтра поля сігналізуе аб пачатку матчу, а таксама выкарыстоўваецца для пачатку другога тайма і кожнага дадатковага перыяду. Гэтую працэдуру выконваюць кожны раз пасля забітага мяча, калі іншая каманда пачынае гульню з цэнтра поля. Пасля часовага спынення гульні па любой прычыне, не прадугледжанай Правіламі гульні, суддзя ўводзіць мяч у гульню ў тым месцы, дзе гульня была спынена пры ўмове, што да спынення мяч нахадзіўся ў гульні і не перасёк бакавую лінію пляцоўкі або лінію варот. Калі мяч сыходзіць за лінію варот або бакавую лінію, трапляе ў столь ці гульня была спынена арбітрам матчу, мяч знаходзіцца па-за гульні. Калі мяч трапляе ў столь памяшкання, гульня аднаўляецца ўдарам у карысць каманды, сапернік якога апошнім дакрануўся да мяча ў тым месцы, адкуль ён трапіў у столь.

Парушэнне правілаў

Штрафны ўдар можа быць прызначаны на карысць каманды саперніка, калі гулец паспрабаваў або зрабіў падножку свайму саперніку, штурхнуў, тузануў або насеў на свайго апанента, ударыў або паспрабаваў ударыць свайго саперніка. Затрымка з’яўляецца парушэннем, якое караецца штрафным ударам. Усе парушэнні правілаў накопліваюцца. Прамы штрафны ўдар выконваецца там, дзе здарылася парушэнне, за выключэннем, калі парушэнне было здзейснена супраць гульца той каманды, якая абараняецца ў сваёй штрафной пляцоўцы. У такім выпадку свабодны ўдар можа быць выкананы з любога месца ўнутры штрафной. Пенальці прызначаецца ў выпадку, калі футбаліст зрабіў адпаведнае парушэнне правілаў у межах сваёй штрафной пляцоўкі.

Непрамы свабодны ўдар дазваляецца зрабіць процілеглай камандзе, калі брамнік выпусціў мяч з рук, а затым зноў дакрануўся да яго рукамі, калі ён узяў мяч у рукі, калі перадачу яму аддаў яго партнёр па камандзе, або ён трымае (кантралюе) мяч на сваёй палове поля больш за 4 секунды. Непрамы свабодны ўдар таксама прадастаўляецца процілеглай камандзе, калі футбаліст гуляе небяспечна, наўмысна блакуе свайго апанента, перашкоджвае брамніку сапернікаў весці мяч у гульню рукамі, або што-небудзь яшчэ, калі гульня спыняецца для папярэджання або выключэння футбаліста. Штрафны ўдар выконваецца з месца, дзе адбылося парушэнне.

Жоўтыя і чырвоныя карткі таксама выкарыстоўваюцца ў футзале. Жоўтая картка папярэджвае футбалістаў за іх дзеянні, а калі яны атрымліваюць дзве, ім паказваюць чырвоную картку, пасля якой яны пакідаюць поле. Жоўтую картку паказваюць у выпадку, калі гулец праяўляе неспартыўныя паводзіны, нязгода, робіць пастаянныя парушэнні Правілаў гульні, затрымлівае аднаўленне гульні, не прытрымліваецца належнай адлегласці ад футбаліста каманды саперніка, калі мяч зноў уводзіцца ў гульню, парушае працэдуру замены, выходзіць на поле або калі яго пакідае без дазволу суддзі. Футбалісту паказваюць чырвоную картку і выдаляюць з поля ў выпадку сур’ёзнага парушэння Правілаў гульні, агрэсіўных паводзін, пляўкоў у твар іншых футбалістаў, наўмыснай гульні ў мяч рукамі ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, каб не даць сапернікам забіць гол (за выключэннем брамніка ў межах сваёй штрафной пляцоўкі). Таксама караецца чырвонай карткай затрымка саперніка, які набліжаецца да брамы і мае магчымасць забіць гол. Гулец, якому паказалі чырвоную картку, павінен пакінуць поле. Запасны гулец можа выйсці на пляцоўку праз дзве хвіліны пасля таго, як яго партнёр па камандзе пакінуў поле. Калі каманда з пяці гульцоў забіла гол камандзе, у якой менш за 5 футбалістаў, іншы гулец можа пачаць гульню з камандай, у якой менш за 5 футбалістаў. Калі колькасць футбалістаў у камандах аднолькавая, падчас таго, калі забіваецца мяч, ці калі каманда з меншай колькасцю футбалістаў забівае гол, абедзве каманды застаюцца з той жа колькасцю гульцоў.

Кіруючыя органы

Футзал у цяперашні час мае два кіруючых органа: Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF) і Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA). AMF з’яўляецца пераемнікам арганізацыі FIFUSA. FIFA пазней праявіў цікавасць да міні-футбола, аднак перамовы паміж FIFA і AMF, прымірыць арганізацыі не мелі поспеха. FIFA арганізуе ўласныя асобныя спаборніцтвы.

Рэгіён Прадстаўніцтва AMF Прадстаўніцтва FIFA
Свет Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF)
Asociación Mundial de Fútbol de Salón
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA)
Fédération Internationale de Football Association
Азія Азіяцкая канфедэрацыя футзала (CAFS)
Confederation of Asian Futsal
Азіяцкая канфедэрацыя футбола (AFC)
Asian Football Confederation
Афрыка Афрыканская канфедэрацыя футзала (CAFUSA)
Confédération Africaine de Futsal
Афрыканская канфедэрацыя футбола (CAF)
Confederation of African Football
Паўночная Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскі басейн Канфедэрацыя Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна па футзале (CONCACFUTSAL)
Confederation of North, Central American and Caribbean Futsal

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (CONCACAF)
Confederation of North, Central American and Caribbean Association Football
Паўднёвая Амерыка Паўднёваамерыканская канфедэрацыя па футзале (CSFS)
Confederação Sul-Americana de Futebol de Salão

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Паўднёваамерыканская канфедэрацыя футбола (CONMEBOL)
Confederación Sudamericana de Fútbol
Акіянія Канфедэрацыя футбола Акіяніі (OFC)
Oceania Football Confederation
Еўропа Еўрапейскі саюз футзала (UEFS)
European Union of Futsal
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA)
Union of European Football Associations

Спіс правілаў

Памеры пляцоўкі Мінімальнага даўжыня поля 25x16m, максімальная 42x25m.
Мяч Памер 4: акружнасць 62-64 см, вага паміж 400—440 г. ў пачатку гульні.
Пры падзенні з вышыні 2 м, першы адскок не павінен быць ніжэй за 50 см, альбо больш за 65 см.
Час Гульня працягваецца два перыяды па 20 хвілін са спыненнямі, калі мяч паза гульнёй. Паміж гэтымі двума перыядамі ёсць перапынак 15 хвілін. Кожная каманда можа выкарыстоўваць адзін тайм-аўт за перыяд, які доўжыцца адну хвіліну. Некаторыя з ніжэйшых ліг і турніраў выкарыстоўваюць 24-хвілінныя перыяды са спыненнем часу.

Турніры FIFA

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Чэмпіянат свету па міні-футболе FIFA 1989 Ротэрдам Нідэрланды Бразілія Нідэрланды ЗША Бельгія
1992 Ганконг Ганконг Бразілія ЗША Іспанія Іран
1996 Барселона Іспанія Бразілія Іспанія Расія Украіна
2000 Гватэмала Гватэмала Іспанія Бразілія Партугалія Расія
2004 Тайбэй Тайвань Іспанія Італія Бразілія Аргенціна
2008 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Іспанія Італія Расія
2012 Бангкок Тайланд Бразілія Іспанія Італія Калумбія
2016 Багата Калумбія
Кубак Канфедэрацыі па міні-футболе FIFA 2009 Трыпалі Лівія Іран Уругвай Лівія Гватэмала
Міжземнаморскі Кубак па міні-футболе 2010 Трыпалі Лівія Харватыя Лівія Славенія Францыя
Mundialito (міні-футбол) 1994 Мілан Італія Італія Харватыя Іспанія Венгрыя
1995 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Італія Іспанія ЗША
1996 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Парагвай Аргенціна ЗША
1998 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Аргенціна ЗША Італія
2001 Жойнвілі Бразілія Бразілія Аргенціна Партугалія Чэхія
2002 Рэджо-дзі-Калабрыя Італія Бразілія Італія Расія Аргенціна
2006 Алгарві Партугалія Партугалія Харватыя Ангола Мазамбік
2007 Алгарві Партугалія Партугалія Славакія Венгрыя Харватыя
2008 Алгарві Партугалія Партугалія Венгрыя Ангола Лівія
Гран-пры па міні-футболе 2005 Брускі (Санта-Катарына) Бразілія Бразілія Калумбія Аргенціна Уругвай
2006 Бразілія Бразілія Італія Харватыя Аргенціна
2007 Бразілія Бразілія Іран Аргенціна Венгрыя
2008 Бразілія Бразілія Аргенціна Украіна Парагвай
2009 Бразілія Бразілія Іран Румынія Чэхія
2010 Бразілія Іспанія Бразілія Парагвай Іран
2011 Манаус Бразілія Бразілія Расія Аргенціна Іран
2013 Марынга Бразілія Бразілія Расія Іран Парагвай
Арабскі чэмпіянат па міні-футболе 1998 Каір Егіпет Егіпет Марока Лівія Палесціна
2005 Каір Егіпет Егіпет Марока Ліван Лівія
2007 Трыпалі Лівія Лівія Егіпет Ліван Марока
2008 Порт-Саід Егіпет Лівія Егіпет Іарданія Ліван

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Афрыка (CAF) 1996 Егіпет Егіпет Гана Зімбабвэ Самалі
2000 Егіпет Егіпет Марока Лівія ПАР
2004 Егіпет Егіпет Мазамбік Марока
2008 Лівія Лівія Егіпет Марока Мазамбік
2011 Буркіна-Фасо
Азія (AFC) 1999 Малайзія Іран Паўднёвая Карэя Казахстан Японія
2000 Тайланд Іран Казахстан Тайланд Японія
2001 Іран Іран Узбекістан Паўднёвая Карэя Японія
2002 Інданезія Іран Японія Тайланд Паўднёвая Карэя
2003 Іран Іран Японія Тайланд Кувейт
2004 Макаа Іран Японія Тайланд Узбекістан
2005 В’етнам Іран Японія Узбекістан Кыргызстан
2006 Узбекістан Японія Узбекістан Іран Кыргызстан
2007 Японія Іран Японія Узбекістан Кыргызстан
2008 Тайланд Іран Тайланд Японія Кітай
2010 Узбекістан Іран Узбекістан Японія Кітай
2012 ААЭ Японія Тайланд Іран Аўстралія
2014 В’етнам Японія Іран Узбекістан Кувейт
2016 Тайбэй
Еўропа (UEFA) 1996 Іспанія Іспанія Расія Бельгія Італія
1999 Іспанія Расія Іспанія Італія Нідэрланды
2001 Расія Іспанія Украіна Расія Італія
2003 Італія Італія Украіна Іспанія Чэхія
2005 Чэхія Іспанія Расія Італія Украіна
2007 Партугалія Іспанія Італія Расія Партугалія
2010 Венгрыя Іспанія Партугалія Чэхія Азербайджан
2012 Харватыя Іспанія Расія Італія Харватыя
2014 Бельгія Італія Расія Іспанія Партугалія
2016 Сербія
2018 Славенія
Паўночная і Цэнтральная Амерыка
(CONCACAF)
1996 Гватэмала ЗША Куба Мексіка Гватэмала
2000 Коста-Рыка Коста-Рыка Куба ЗША Мексіка
2004 Коста-Рыка ЗША Куба Коста-Рыка Мексіка
2008 Гватэмала Гватэмала Куба ЗША Панама
2012 Гватэмала Коста-Рыка Гватэмала Панама Мексіка
Акіянія (OFC) 1992 Аўстралія Аўстралія Вануату Новая Зеландыя
1996 Вануату Аўстралія Вануату Фіджы Самоа
1999 Вануату Аўстралія Фіджы Вануату Папуа-Новая Гвінея
2004 Аўстралія Аўстралія Новая Зеландыя Вануату Фіджы
2008 Фіджы Саламонавы а-вы Французская Палінезія Вануату Новая Зеландыя
2009 Фіджы Саламонавы а-вы Фіджы Вануату Новая Каледонія
2010 Фіджы Саламонавы а-вы Фіджы Новая Зеландыя Вануату
2011 Фіджы Саламонавы а-вы Французская Палінезія Новая Зеландыя Вануату
2013 Новая Зеландыя Аўстралія Малайзія Новая Зеландыя Французская Палінезія
2014 Новая Каледонія Малайзія Новая Каледонія Новая Зеландыя Французская Палінезія
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 1992 Бразілія Бразілія Аргенціна Парагвай Эквадор
1995 Бразілія Бразілія Аргенціна Уругвай Парагвай
1996 Бразілія Бразілія Уругвай Аргенціна Парагвай
1997 Бразілія Бразілія Аргенціна Парагвай
1998 Бразілія Бразілія Парагвай Уругвай
1999 Бразілія Бразілія Уругвай Аргенціна
2000 Бразілія Бразілія Аргенціна Уругвай Балівія
2003 Парагвай Аргенціна Бразілія Парагвай Перу
2008 Уругвай Бразілія Уругвай Аргенціна Парагвай
2011 Аргенціна Бразілія Аргенціна Парагвай Калумбія

Клубныя

Былыя турніры

Жаночыя нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Чэмпіянат свету FIFA 2010 Іспанія Бразілія Партугалія Расія & Іспанія
2011 Бразілія Бразілія Іспанія Партугалія Расія
2012 Партугалія Бразілія Партугалія Іспанія Расія
2013 Іспанія Бразілія Іспанія Расія Партугалія

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Азія (AFC) 2015
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 2005 Бразілія Бразілія Эквадор Аргенціна Уругвай
2007 Эквадор Бразілія Калумбія Венесуэла Уругвай
2009 Бразілія Бразілія Калумбія Венесуэла Перу
2011 Венесуэла Бразілія Аргенціна Парагвай Венесуэла

Турніры FIFUSA/AMF

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён Фіналіст 4
Чэмпіянат свету па футзале FIFUSA 1982 Сан Паўлу Бразілія Бразілія Парагвай Калумбія Уругвай
1985 Мадрыд Іспанія Бразілія Іспанія Парагвай Аргенціна
1988 Мельбурн Аўстралія Парагвай Бразілія Іспанія Партугалія
1991 Італія Партугалія Парагвай Бразілія Балівія
1994 Аргенціна Аргенціна Калумбія Уругвай Бразілія
1997 Мексіка Венесуэла Уругвай Бразілія Расія
2000 Балівія Калумбія Балівія Аргенціна Расія
Чэмпіянат свету па футзале AMF 2003 Асунсьён Парагвай Парагвай Калумбія Балівія Перу
2007 Аргенціна Парагвай Аргенціна Калумбія Перу
2011 Багата Калумбія Калумбія Парагвай Аргенціна Расія
2015 Мінск Беларусь Калумбія Парагвай Аргенціна Бельгія
Футзал на Сусветных гульнях 2013 Калумбія Калумбія Венесуэла Бразілія Аргенціна

Кантынентальныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён Фіналіст 4
Еўропа (UEFS) 1989 Іспанія Партугалія Іспанія Чэхаславакія Ізраіль
1990 Партугалія Партугалія Чэхаславакія Іспанія Англія
1992 Партугалія Іспанія Расія Партугалія Ізраіль
1995 Марока Славакія Марока Расія Чэхія
1998 Славакія Расія Іспанія Славакія Беларусь
2004 Беларусь Беларусь Чэхія Расія Украіна
2006 Каталонія Расія Каталонія Чэхія Бельгія
2008 Бельгія Расія Чэхія Беларусь Бельгія
2010 Расія Расія Бельгія Чэхія Беларусь
2012 Беларусь Бельгія Чэхія Расія Каталонія
2014 Чэхія Беларусь Бельгія Каталонія Расія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гульнёвыя віды спорту
Катэгорыя·Футзал