wd wp Пошук:

Фуміа Кісіда

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Фуміа Кісіда (яп.: 岸田 文雄; нар. 29 ліпеня 1957) — японскі палітык, соты прэм’ер-міністр Японіі (з 2021)[3].

Быў кіраўніком МЗС Японіі (2012—2017). У 2021 годзе Фуміа Кісіда ўзначаліў кіруючую Ліберальна-дэмакратычную партыю (ЛДП), 4 кастрычніка японскі парламент большасцю галасоў зацвердзіў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.

Біяграфія

Фуміа Кісіда нарадзіўся ў Хірасіме, скончыў Універсітэт Васэда ў 1982 годзе. Пасля працы ў Long-Term Credit Bank of Japan працаваў сакратаром члена Палаты прадстаўнікоў. Фуміа Кісіда быў упершыню абраны ў Палату прадстаўнікоў у ліпені 1993 года.

Фуміа Кісіда працаваў у кабінеце Ясуа Фукуды як дзяржаўны міністр па справах Акінавы і Паўночных тэрыторый (спрэчных Курыльскіх астравоў), навуковай і тэхналагічнай палітыкі, якасці жыцця і дзяржаўна-прававой рэформы. Фуміа Кісіда з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Міністр замежных спраў у кабінеце прэм’ер-міністра Сіндза Абэ з 26 снежня 2012 года да 3 жніўня 2017 года.

Прэм’ер-міністр Японіі з 4 кастрычніка 2021 года[4][5].

Зноскі

  1. 1 2 経歷
  2. Fumio Kishida // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Фуміа Кісіда стаў сотым прэм’ер-міністрам Японіі(нявызн.), БелТА (4 кастрычніка 2021). Праверана 4 кастрычніка 2021.
  4. Фуміо Кісіду обрали новим прем’єр-міністром Японії(укр.) . Радіо Свобода (4 жовтня 2021).
  5. https://twitter.com/zelenskyyua/status/1445006741419270144(укр.) . Twitter. Праверана 7 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Міністры абароны Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі
Катэгорыя·Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных