wd wp Пошук:

Хірасіма

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хірасіма. Хірасіма[2] (яп. 広 島 市 Хірасіма-сі?, «Шырокі востраў») — горад у Японіі, на паўднёвым захадзе вострава Хонсю, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Хірасіма, самы буйны горад рэгіёна Цюгоку. Хірасіма ўваходзіць у спіс гарадоў Японіі дзяржаўнага значэння. Таксама вядомы як першы горад у свеце, які быў падвергнуты ядзернай бамбардзіроўцы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1580—1610 гадах як прызамкавы горад і порт. Зручнае размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю, рамяства, прамысловасці. У Другую сусветную вайну падвергнуты атамнай бамбардзіроўцы (6 жніўня 1945) амерыканскай авіяцыяй. Ад выбуху загінула больш за 200 тысяч чалавек, разбурана каля 75 тысяч будынкаў; многія жыхары пасля вайны ад хвароб, звязаных з радыяцыяй. Адбудавана, на месцы выбуху атамнай бомбы ў Хірасіме пабудаваны мемарыяльны комплекс Міру. З 1959 года ў Хірасіме адбываюцца міжнародныя канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.

Зноскі

  1. 広島県の人口移動(広島県人口移動統計調査)最新 | 広島県 Праверана 9 сакавіка 2021.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Японіі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Хірасіма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Хірасіма