wd wp Пошук:

Універсітэт Васэда

Універсітэт Васэда — адзін з двух найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў Японіі (другі - Універсітэт Кэё). Размешчаны ў паўночнай частцы такійскага раёна Сіндзюку.

Гісторыя

Універсітэт Васэда быў заснаваны ў 1882 годзе вучоным і палітыкам перыяду Мэйдзі з самураем Окумай Сігэнобу. У 1902 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Большая частка будынкаў была разбурана падчас бамбардзіровак Токіа ў заключны перыяд Другой сусветнай вайны, але ўніверсітэт быў адноўлены і зноў адкрыўся ў 1949 годзе.

Сярод найбольш знакамітых факультэтаў Універсітэта Васэда - філалагічны. Сярод яго выпускнікоў знакамітыя аўтары Харукі Муракамі і Маці Тавара.

Сем японскіх прэм’ер-міністраў пасляваеннага перыяду скончылі менавіта Універсітэт Васэда: Тандзан Ісібасі (1956-1957), Набору Такэсіта (1987-1989), Тосікі Кайфу (1989-1991), Кэйдза Абуці (1998-2000), Ёсіра Моры (2000-2001 ), Ясуа Фукуда (2007-2008) і Ёсіхіка Нода (2011 -).

Зноскі

  1. http://www.waseda.jp/intl-ac/assets/FACTS2017.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Універсітэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1882 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Універсітэты Токіа