wd wp Пошук:

Ясуа Фукуда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фукуда. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ясуа Фукуда (яп.: 福田 康夫、ふくだ やすお, нар. 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфектура Гуму) — 91-ы прэм’ер-міністр Японіі з 26 верасня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуда (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).

Скончыў такійскі Універсітэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парламенцкі намеснік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасня 2007 г. (змяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дарадцаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаванне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імператар 26 верасня даручыў сфармаваць урад.

Кабінет Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.

Зноскі

  1. Fukuda Yasuo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yasuo Fukuda // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі

Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Гуму