wd wp Пошук:

Фрыц Блейль

Эрнст Фрыц Блейль (ням.: Fritz Bleyl, 8 кастрычніка 1880, Цвікау — 19 жніўня 1966, Бад-Ібург) — нямецкі архітэктар і мастак-экспрэсіяніст.

У 1901 годзе Ф.Блейль паступае на архітэктурнае аддзяленне дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт), дзе вучыцца разам з Людвігам Кірхнерам. 7 чэрвеня 1905 г. Блейль, Л. Кірхнер, Э. Хекель і К. Шміт-Ротлуф ствараюць экспрэсіянісцкую мастацкую групу “Мост” (Die Brücke), якая стала адной з найбуйнейшых культурных з’яў у мастацтве Германіі ХХ стагоддзя. На працягу некаторага часу Блейль працуе як вольны мастак, аднак з 1907 года, у сувязі з фінансавымі цяжкасцямі, пакідае «Мост», жэніцца і знаходзіць сабе месца выкладчыка малявання. З 1909 года жыве ў Фрайбергу (Саксонія).

У перыяд з 1910 па 1916 Ф.Блейль працуе ў Дрэздэне і ў Ростаку ў розных архітэктурных бюро (напрыклад — у Дрэздэне ў Карнеліуса Гурміта). У 1919 годзе ён становіцца дзяржаўным саветнікам асветы, у 1940 — дзяржаўным саветнікам архітэктуры пры Дзяржаўнай архітэктурнай школе Берліна. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва Усходняй і Заходняй Германіі. У 1952 годзе пасяліўся ў Леверкузене. З 1958 і практычна да самай смерці Ф.Блейль жыве ў швейцарскім Лугана.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Fritz Bleyl // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Бад-Ібургу
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Мастацкая група «Мост»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвікау
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы