wd wp Пошук:

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаек.

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек (ням.: Friedrich August von Hayek; 8 мая 1899, горад Вена — 23 сакавіка 1992, Фрайбург) — аўстрыйскі эканаміст і філосаф, прадстаўнік новай аўстрыйскай школы, прыхільнік ліберальнай эканомікі і свабоднага рынку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1974).

Біяграфія

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек быў старэйшым сынам урача і прафесара батанікі Венскага ўніверсітэта Аўгуста фон Хаека і яго жонкі Феліцытас (дзявочае прозвішча Юрашак). Сям’я паходзіла з дваранскага роду ваеннага і з боку маці была фінансава забяспечана. Бацька маці, Франц фон Юрашак, быў прафесарам, а пазней прэзідэнтам Цэнтральнай статыстычнай камісіі.

У дзяцінстве Фрыдрых цікавіўся спачатку мінералогіяй, насякомымі і батанікай. Пазней з’явілася цікавасць да выкапнёвых жывёл і тэорыі эвалюцыі. Пасля вайсковай службы падчас Першай сусветнай вайны, дзе ён хварэў малярыяй, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек паступае ў Венскі ўніверсітэт на курс правазнаўства, аднак наведвае і лекцыі па палітычнай эканоміі і псіхалогіі. Недастатковыя магчымасці прафесійнай работы ў галіне псіхалогіі прывялі Хаека да рашэння паглыбіць свае веды ў галіне эканомікі, у прыватнасці пад кіраўніцтвам прафесара Фрыдрыха фон Візера. Акрамя таго ён прымае актыўны ўдзел у прыватных семінарах Людвіга фон Мізеса, дзе лічыцца лепшым вучнем.

У 1921 годзе Хаеку прысвойваецца тытул доктара юрыдычных, а ў 1923 — доктара эканамічных навук. З 1927 года Хаек і Мізес ўзначальваюць Аўстрыйскі інстытут вывучэння эканамічных цыклаў. Хаек працягвае працу Мізеса ў вывучэнні вагання ўзроўню дзелавой актыўнасці. У 1931 годзе Хаека запрашаюць у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, дзе ён у 1930-я і 1940-я гады лічыцца асноўным прадстаўніком Аўстрыйскай школы і апанентам Джона Кейнса.

У 1947 годзе фон Хаек запрашае навукоўцаў-лібералаў на сустрэчу пры Мон Пелерын ў Швейцарыі, якая заклала пачатак Таварыству «Мон Пелерын». У 1950 годзе фон Хаек стаў прафесарам ва ўніверсітэце Чыкага, а ў 1962 прафесарам універсітэта Фрайбурга і пасля членам савета дырэктараў Інстытута Вальтэра Ойкенса. У 1967 фон Хаек атрымлівае статус эмерыта, аднак працягвае выкладаць да 1969 года.

У 1974 годзе Фрыдрыху Аўгусту фон Хаеку (разам са шведам Гунар Мюрдалем) прысуджаецца Нобелеўская прэмія ў галіне эканомікі. Пасля прафесуры ва ўніверсітэце Зальцбурга Хаек вяртаецца ў Фрайбург, дзе ён пражывае да сваёй смерці ў 1992 годзе.

У 1991 годзе яму прысвойваецца Прэзідэнцкі Медаль Свабоды — вышэйшая ўзнагарода ЗША. Фрыдрых Аўгуст фон Хаек пахаваны ў Вене.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Lord and Lady of the mediaABC News, 2012.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://link.springer.com/content/pdf/10.1007/s11138-013-0221-0.pdf
  7. Friedrich von Hayek Dies at 92; An Early Free-Market Economist // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1992. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
  8. http://www.nndb.com/people/247/000024175/
  9. The Rehabilitation of the Cold-War Liberal // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2006. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  10. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1856936/Winners-of-the-Nobel-Prize-for-Economics
  11. Sparring for Liberty // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1989. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лібертарыянцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзеячы лібералізму
Катэгорыя·Памерлі ў Фрайбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аўстрыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты аўстрыйскай школы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын»
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя