wd wp Пошук:

Франц фон Штук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Штук.

Франц фон Штук (ням.: Franz von Stuck; 23 лютага 186330 жніўня 1928) — нямецкі жывапісец і скульптар.

Сын вясковага млынара, Франц фон Штук вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Мюнхене, а затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Фон Штук захапляўся новымі мастацкімі тэхнікамі і жанрамі і разам з Вільгельмам Трубнерам заснаваў у 1892 г. Мюнхенскі сэцэсіён.

З 1895 Штук - прафесар Акадэміі мастацтваў, сярод яго вучняў - Васіль Кандзінскі, Паўль Клее, Іозеф Хенгэ, Георг Карс, Паўль Штольрайтэр і Генрых Штрыфлер. У 1906 г. Франц фон Штук атрымаў дваранскі тытул. У адным шэрагу з Францам фон Ленбахам і Фрыдрыхам Аўгустам фон Каўльбахам фон Штук з’яўляецца яскравым прадстаўніком мюнхенскай школы выяўленчага мастацтва.

Натхнёны творчасцю Арнольда Бёкліна, Штук пісаў карціны на сюжэты з свету фантазій і алегорый, сімвалічныя вобразы, як, напрыклад яго «Грэх» (1893) і «Вайна» (1894). Многія з яго буйнафарматных твораў адрознівае двухсэнсоўна-эратычная атмасфера.

Галерэя

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619543 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Штук Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Мадэрн
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-сімвалісты
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта