wd wp Пошук:

Арнольд Бёклін

Арнольд Бёклін (ням.: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базель, Швейцарыя16 студзеня 1901, Сан-Даменіка-дзі-Ф’езоле, Італія) — швейцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з выбітных прадстаўнікоў сімвалізму ў еўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя.

Біяграфія

Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пейзажыста І. В. Шырмера (18451847), затым у Мюнхене, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швейцарыі, Нідэрландах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міфалагічную тэматыку. У 18501857 гадах працаваў у Рыме. У 18601862 гадах быў прафесарам у Акадэміі мастацтваў у Веймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базелі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.

Творчасць

«Востраў мёртвых»

Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмперай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы свет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пейзажі з міфалагічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны з німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нерэіда», 18731874).

Познія кампазіцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музей, Базель; у пачатку XX ст. рэпрадукцыі з яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сімволіка спалучаецца з натуралістычнай дакладнасцю дэталяў, паўплывалі на фармаванне нямецкага сімвалізму і югендштылю.

Лепшыя працы:

Зноскі

  1. Бёклин Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Union List of Artist Names
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/9487
  4. https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12101980t

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Фларэнцыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Мадэрн
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Базелі
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»