wd wp Пошук:

Франсуа Марыяк

Франсуа Марыяк (фр.: François Mauriac; 11 кастрычніка 1885, Бардо — 1 верасня 1970, Парыж) — французскі пісьменнік. Адзін з самых буйных каталіцкіх пісьменнікаў XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў універсітэт у Бардо (1905). Член Французскай акадэміі (з 1933).

Творчасць

Дэбютаваў як паэт зборнікамі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэлігійныя праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зборніка публіцыстычных артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэтычных прац і інш. Яго проза адметная тлыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў.

На беларускую мову асобныя вершы Ф. Марыяка пераклала Ніна Мацяш[6], асобныя раманы — Леанід Казыра.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1952). Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (1958).

Беларускія пераклады

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Francois Mauriac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 Мориак Франсуа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. François Mauriac // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Бардо
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бардо
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе