wd wp Пошук:

Ніна Іосіфаўна Мацяш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацяш.

Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19 снежня 2008, Белаазёрск[1]) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).

Дэбютавала вершам у 1962 (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).

Узнагароды

Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Памерла паэтэса…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Белаазёрску
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне