wd wp Пошук:

Сярэдневяковая Францыя

Гісторыя Францыі

Дагістарычная Францыя

Антычнасць
Рымская Галія (220 да н.э.481)

Сярэдневяковая Францыя
Дынастыі:
Меравінгі (481751)
Каралінгі (751987)
Капетынгі (9871328)
Валуа (13281589)
Бурбоны (15891792, 18141848)

Дарэвалюцыйная Францыя
Саслоўная манархія ў Францыі (13021614)
Французскі абсалютызм (16431789)

Сучасная Францыя
Французская рэвалюцыя (17891799)
Першая рэспубліка (17921804)
Першая імперыя (18041814)
Рэстаўрацыя Бурбонаў (18141830)
Ліпеньская манархія (18301848)
Другая рэспубліка (18481852)
Другая імперыя (18521870)
Трэцяя рэспубліка (18701940)
Парыжская камуна (1871)
Рэжым Вішы (19401944)
Часовы ўрад (19441946)
Чацвёртая рэспубліка (19461958)
Пятая рэспубліка1958)

Франкская дзяржава

Асноўны артыкул: Франкская дзяржава Першай каралеўскай дынастыяй у Франкскай дзяржаве лічацца Меравінгі (кан. V ст. — 751 год). Названая дынастыя па імені напалову легендарнага заснавальніка роду — Меравея. Найбольш вядомы прадстаўнік — Хлодвіг I (кіраваў з 481 па 511, з 486 кароль франкаў).

Хлодвіг I пачаў заваяванне Галіі. Насельніцтва Галіі звычайна называюць гала-рымлянамі, бо к таму часу галы цалкам раманізаваліся — страцілі родную мову, перанялі мову рымлян, іх культуру і нават сталі лічыць сябе рымлянамі. У 496 годзе Хлодвіг прымае хрысціянства. Пераход у хрысціянскае веравызнанне дазволіў Хлодвігу атрымаць уплыў і ўладу над гала-рымскім насельніцтвам. Тым больш, што цяпер у яго была магутная падтрымка — духавенства. Хлодвіг рассяляў сваіх воінаў невялікімі пасёлкамі па ўсёй Галіі, каб яны атрымалі магчымасць збіраць даніну з мясцовага насельніцтва. Гэта прывяло да зараджэння класа феадалаў. Жывучы сярод гала-рымлян і маючы з імі пастаянныя зносіны, франкі паступова раманізаваліся, пераходзілі на мову мясцовага насельніцтва.

У V—VI стагоддзях практычна ўся тэрыторыя Галіі (цяперашняй Францыі) апынулася пад уладай франкаў. Пад уладай каралёў з дынастыі Меравінгаў апынуліся і франкі, якія засталіся ў Германіі. Сталіцай Меравінгаў з 561 года быў Мец. Апошнім прадстаўніком Меравінгаў лічыцца Хільдэрык III (кіраваў з 743 па 751, памёр у 754). З 751 года Франкскай дзяржавай кіравалі Каралінгі. Нягледзячы на тое, што яны з 800 года называліся рымскімі імператарамі, сталіцай Каралінгаў быў горад Ахен.

Заходне-Франкскае каралеўства

Асноўны артыкул: Заходне-Франкскае каралеўства Імперыя франкаў распалася на тры часткі ў 843 годзе. Вердэнскі дагавор, які стварыў Заходне-Франкскае каралеўства, аддзяліў ад тэрыторыі ранейшай Галіі ўсю ўсходнюю частку, ад вусцяў Рэйна да вусцяў Роны, якая склала вузкую паласу паміж Заходне-Франкскім каралеўствам і Усходне-франкскім каралеўствам (Германіяй), але населеную ў значнай меры раманскім племенем. Тут хутка ўтварылася два каралеўствы: Латарынгія на поўначы і Бургундыя на поўдні.

Францыя пры Капетынгах

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сярэдневяковая Францыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула