wd wp Пошук:

Нетанія

Нетанія (таксама Натанія; іўр.: נְתַנְיָה) — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны. Нетанія расцягнулася ўздоўж мора і па даўжыні пляжнай зоны пераўзыходзіць іншыя гарады Ізраіля, нават Тэль-Авіў. Буйны цэнтр цытрусаводства і адзін з найбуйнейшых цэнтраў магутнай алмазнай індустрыі краіны.

Горад размешчаны на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў цэнтральнай частцы даліны Шарон, прыкладна ў 30 км на поўнач ад Тэль-Авіва і ў 50 км на поўдзень ад Хайфы.

Нетанія заснаваная 18 лютага 1929 года выхадцамі з Усходняй Еўропы як сельскагаспадарчае паселішча — мошаў.

Горад названы імем сіянісцкага дзеяча і філантропа Натана Штраўса, які ахвяраваў буйную суму на заснаванне і развіццё новага селішча. Па даных на чэрвень 2010 года ў Нетаніі пражывала 184700 чалавек.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нетанія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Ізраіля