wd wp Пошук:

Фабіян Мацвеевіч Ярэміч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярэміч. Фабіян Мацвеевіч Ярэміч (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы сучаснага Ваўкавыскага раёна — 29 чэрвеня 1958) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбургу. Працаваў у Вільні тэхнікам. За сацыял-дэмакратычную работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме (1912). Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда (снежань 1917). Сябра прэзідыума Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Сябра Рады БНР (1918).

Фабіян Ярэміч пад сцягам «Сялянскі саюз» на карыкатуры ў часопісе «Маланка» № 15, 1926

У 19191922 — начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканняў (1922 — 1935), старшыня Беларускага пасольскага клуба ў 19251930. Адзін з арганізатараў і лідараў Беларускага сялянскага саюза (1925), Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926). Выдаваў газету «Сялянская ніва» (1925—1930). У 1926 г. у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з Пятром Мятлой наведаў БССР.

У час Другой сусветнай вайны працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў Мінску і Барысаве. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944). У 19451956 рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Памерлі 29 чэрвеня
Пахаваныя ў Літве
Члены Беларускага сялянскага саюза
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў Вільнюсе
Члены Беларускага пасольскага клуба
Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1891 годзе
Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Нарадзіліся 20 студзеня
Асобы
Палітыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Памерлі ў 1958 годзе
Рэпрэсаваныя ў БССР
Нарадзіліся 18 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных