wd wp Пошук:

Міжкантынентальны кубак па футболе

Міжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія у свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.

Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.

Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[1][2].

Пераможцы

Kлуб Федэрацыя Усяго перамог
Пеньяроль Уругвай 3 (1961, 1966, 1982)
Насьяналь Уругвай 3 (1971, 1980, 1988)
Мілан Італія 3 (1969, 1989, 1990)
Рэал Мадрыд Іспанія 3 (1960, 1998, 2002)
Бока Хуніярс Аргенціна 3 (1977, 2000, 2003)
Сантус Бразілія 2 (1962, 1963)
Інтэрнацыянале Італія 2 (1964, 1965)
Індэпенд’ентэ Аргенціна 2 (1973, 1984)
Сан-Паўлу Бразілія 2 (1992, 1993)
Аякс Нідэрланды 2 (1972, 1995)
Ювентус Італія 2 (1985, 1996)
Баварыя Германія 2 (1976, 2001)
Порту Партугалія 2 (1987, 2004)
Расінг Аргенціна 1 (1967)
Эстудыянтэс Аргенціна 1 (1968)
Феенорд Нідэрланды 1 (1970)
Атлетыка Іспанія 1 (1974)
Алімпія Парагвай 1 (1979)
Фламенгу Бразілія 1 (1981)
Грэміу Бразілія 1 (1983)
Рывер Плэйт Аргенціна 1 (1986)
Црвена Звезда Югаславія 1 (1991)
Велес Сарсфілд Аргенціна 1 (1994)
Барусія Дортмунд Германія 1 (1997)
Манчэстэр Юнайтэд Англія 1 (1999)

Перамогі паводле краін

Hацыя Клубаў Кубкаў Гады
Аргенціна69(1967, 1968, 1973, 1977, 1984, 1986, 1994, 2000, 2003)
Італія37(1964, 1965, 1969, 1985, 1989, 1990, 1996)
Уругвай 26(1961, 1966, 1971, 1980, 1982, 1988)
Бразілія46(1962, 1963, 1981, 1983, 1992, 1993)
Іспанія24(1960, 1974, 1998, 2002)
Нідэрланды23(1970, 1972, 1995)
Германія23(1976, 1997, 2001)
Партугалія 12(1987, 2004)
Парагвай 11(1979)
Югаславія11(1991)
Англія11(1999)

Гл. таксама

Зноскі

  1. FIFA Council approves key organisational elements of the FIFA World Cup(англ.)  (недаступная спасылка). ФІФА (27 кастрычніка 2017). — «Recognition of all European and South American teams that won the Intercontinental Cup – played between 1960 and 2004 – as club world champions»  Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
  2. FIFA Club World Cup 2017” (PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. (Цюрых: Fédération Internationale de Football Association). December 2017. http://resources.fifa.com/mm/document/fifafacts/mencompcwc/02/67/91/87/statskit_fcwc2017_event_neutral.pdf. Retrieved on 10 лютага 2018.  Архівавана 30 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·КАНМЕБОЛ
Катэгорыя·Міжнародныя клубныя спаборніцтвы па футболе
Катэгорыя·УЕФА