wd wp Пошук:

Уільям Шарп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарп.

Уільям Фарсайт Шарп (англ.: William Forsyth Sharpe; нар. 16 чэрвеня 1934, Бостан, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.

Біяграфія

Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт (Лос-Анджэлес), ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў ва ўніверсітэце штата Вашынгтон, Каліфарнійскім і Стэнфардскім універсітэтах. Кансультант па інвестыцыях шэрагу прыватных фірм, прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі (з 1980).

Прапанаваў мадэль цэнаўтварэння капітальных актываў, якая дазваляе вызначыць магчымы прыбытак ад каштоўных папер, паменшыць рызыку інвестара на аснове пэўнага спалучэння актываў і пасіваў і выбару адпаведнай структуры акцый. Распрацаваў метады для папярэдняй ацэнкі здзелак і для аптымальнага размеркавання капітальных актываў («Цана капітальных актываў: Тэорыя рыначнай раўнавагі ва ўмовах рызыкі», 1964; «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу», 1970). Даследуе пытанні палітыкі планавання інвестыцый пенсіённых, страхавых, дабрачынных і іншых фондаў, фактары, якія ўплываюць на прыбытак ад каштоўных папер. Яго працы паслужылі асновай для развіцця тэорыі цэнаўтварэння на фінансавых рынках, атрымалі практычнае выкарыстанне ў розных сферах эканомікі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі» (з Г. Марковіцам і М. Х. Мілерам).

Асноўныя творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124374107 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. William Forsyth Sharpe // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. William F. Sharpe // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кембрыджы (Масачусетс)