wd wp Пошук:

Мертан Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер. Мертан Говард Мілер (англ.: Merton H. Miller; 16 мая 1923, Бостан - 3 чэрвеня 2000, Чыкага) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі».

Біяграфія

Мертан Мілер вучыўся ў Гарвардзе. Ступень доктара атрымаў у універсітэце Джона Хопкінса. Выкладаў у Лонданскай школе эканомікі, універсітэце Карнегі-Мелана, Вышэйшай школе бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта.

У 1958 годзе ў Інстытуце тэхналогій імя Карнегі (цяпер Універсітэт Карнегі-Мелана), ён у супрацоўніцтве з калегам Франка Мадыльяні напісаў артыкул «Кошт капіталу, карпаратыўныя фінансы і тэорыя інвеставання» (англ.: The Cost of Capital, Corporate Finance and the Theory of Investment). Гэты артыкул падвяргаў фундаментальнай крытыцы традыцыйны погляд на карпаратыўныя фінансы, згодна з якім карпарацыя можа знізіць цану капіталу знайшоўшы правільныя суадносіны даўгоў да капіталу кампаніі. Згодна з тэарэмай Мілера-Мадыльяні, з аднаго боку, не існуе дакладных суадносін, таму менеджары карпарацый павінны паспрабаваць мінімізаваць падатковыя абавязацельствы і максімізаваць сальда, перашкаджаючы зніжэнню пазыковых каэфіцыентаў ніжэй, чым яны былі.

Мертан Мілер напісаў ці быў суаўтарам васьмі кніг. У 1975 годзе стаў членам Эканаметрычнага таварыства і стаў прэзідэнтам Амерыканскай фінансавай асацыяцыі ў 1976. Ён быў выкладчыкам Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта з 1961 да адстаўкі ў 1993, пасля якой працягваў выкладаць у школе яшчэ некалькі гадоў.

У якасці публічнага дырэктара ён працаваў у чыкагскай гандлёвай палаце на працягу 1983-1985 і на чыкагскай таварнай біржы з 1990 года і да смерці 3 чэрвеня 2000.

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Merton H. Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта