wd wp Пошук:

Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя

Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя (УНРА) або Усеагульны нямецкі рабочы саюз (ням.: Allgemeiner Deutscher Arbeiterverein (ADAV)) — першая рабочая арганізацыя ў Германіі, заснаваная ў 1863 годзе Фердынандам Ласалем у Лейпцыгу.

Ідэалогія Усеагульнай нямецкай рабочай асацыяцыі засноўвалася на тэорыі Ласаля, паводле якой вызваленне працоўных магло быць дасягнута толькі шляхам стварэння рабочых вытворчых аб’яднанняў з дапамогай дзяржавы. Таму ласальянцы дапускалі супрацоўніцтва з германскай дзяржавай (нават у манархічнай форме) супраць буржуазіі. Ласальянцы таксама падтрымалі аб’яднанне Германіі Бісмаркам.

У 1875 годзе прафсаюз аб’яднаўся з Сацыял-дэмакратычнай рабочая партыяй у Сацыялістычную рабочую партыю Германіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прафсаюзы Германіі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1863 годзе