wd wp Пошук:

Фердынанд Ласаль

Фердынанд Ласаль (Lassalle; так пачаў пісаць сваё прозвішча Ласаль пасля знаходжання ў Парыжы ў 1840-я гг.; Бацькі яго пісалі Lassal; 11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 31 жніўня 1864, Жэнева) — нямецкі філосаф, юрыст, эканаміст і палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1843—46 вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім універсітэтах. Яго погляды сфарміраваліся пад уплывам І. Г. Фіхтэ, Г. Гегеля, Л. Блана. У 1848—49 супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў К. Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў горадзе Дзюсельдорф у 1848 быў зняволены. Распрацоўшчык асноваў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзідэнт Усеагульнага нямецкага рабочага саюза. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго, заработак вагаецца вакол фізічна неабходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае і роўнае выбарчае права, стварэнне з дзяржаўнай дапамогай асацыяцыяў рабочых, дасягненне бясклясавага грамадства шляхам рэформ і інш. Быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О. Бісмаркам супраць лібералаў.

Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.

Працы

Аўтар прац «Філасофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. паліт. твор), драмы «Франц фон Закінген» (1859) і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569910 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. http://library.fes.de/cgi-bin/ihg2pdf.pl?vol=2&f=89&l=90
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569910 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уроцлаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Жэнева
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе