wd wp Пошук:

Усвечча

Усве́чча — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Канашонкі.

Плошча паверхні 4,2 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 2,98 км, найбольшая шырыня 2,12 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады 8,08 млн м³. Плошча вадазбору 22,8 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на паўднёвым усходзе да 20 м), пясчаныя, спадзістыя, параслі лесам, участкамі на ўсходзе і захадзе разараныя. На поўдні да возера прымыкае забалочаная нізіна. Берагавая лінія звілістая ў паўднёва-ўсходняй і ўсходняй частках возера. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі моцна забалочаныя, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Дно плоскае, да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненым ілам і сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,02 км².

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол у возера Шэвіна.

Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 1,5 м. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 10—200 м ад берага.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, джгір, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Басейн Нішчы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак