wd wp Пошук:

Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін

Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін (руск.: Уральский государственный университет путей сообщения) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.

Гісторыя

Універсітэт быў створаны ў Свярдлоўску ў 1956 годзе як Уральскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на базе Свярдлоўскага чыгуначнага тэхнікума. Першы факультэт ва ўніверсітэце быў адкрыты ў 1957 годзе. У 1994 годзе ВНУ атрымала новую назву — Уральская дзяржаўная акадэмія шляхоў зносін. Аднак, ужо ў 1999 годзе акадэмія набыла сваю бягучую назву — Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін[1].

Структура

У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя факультэты:

Таксама ў складзе ўніверсітэта маюцца два інстытуты, якія ажыццяўляюць навучанне па завочнай форме: Інстытут завочнай адукацыі і Інстытут дыстанцыйнай адукацыі. Універсітэт валодае структурнымі падраздзяленнямі ў гарадах: Чалябінск, Перм, Курган, Цюмень, Ніжні Тагіл і Златавуст[2].

Зноскі

  1. Гісторыя УрДУШЗ Архівавана 23 ліпеня 2020.
  2. Агульная інфармацыя аб прыёме ў УрДУШЗ Архівавана 6 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі
Катэгорыя·1956 год у Расіі
Катэгорыя·Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Катэгорыя·Універсітэты Екацярынбурга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта