wd wp Пошук:

Златавуст

Златавуст (руск.: Златоуст) — горад абласнога паlпарадкавання ў Чалябінскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на рацэ Ай (басейн Уфы), за 110 км на захад ад абласнога цэнтра г. Чалябінска (160 км па чыгуначнай лініі) і за 1750 км на ўсход ад Масквы (1941 км па чыгунцы). Праз горад праходзіць Паўднёва-Уральская чыгунка.

Заснаваны ў 1754 годзем адначасова з жалезаробным заводам і названы ў гонар святога Іаана Залатавуста. У 1815 годзе тут была пабудавана зброевая фабрыка (выраблялася халодная зброя, першымі майстрамі былі збройнікі з нямецкага горада Золінген), у 1857 — сталеліцейная фабрыка (былі адлітыя першыя ў Расіі сталёвыя гарматы).

З пачатку XIX стагоддзі Залатавуст — цэнтр мастацкай гравюры на метале (зарадзілася як дапаможная вытворчасць для ўпрыгожвання шабель, корцікаў, шпаг; цяпер залатым і срэбным насяканнем упрыгожваюць падарункавую зброю, робяць дэкаратыўныя пано на сталёвых пласцінах). Асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца чорная металургія і машынабудаванне. Шэраг філіялаў ВНУ.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20200609144447/http://www.zlat-go.ru/04_glava/
  2. Численность населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010а

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Златавуст
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных