wd wp Пошук:

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, УВКПЧ (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights, OHCHR) — агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое адсочвае забяспячэнне і абарону правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Заснаванае ў 1993 г. Генеральнай Асамблеяй ААН. З’яўляецца галоўным структурным падраздзяленнем ААН па ахове правоў чалавека. Узначальваецца Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, які нясе асноўную адказнасць за дзейнасць ААН ў галіне правоў чалавека.

З 1 верасня 2008 г. пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека займае Наванетхем Пілэй (Navanethem Pillay) з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Упраўленне цесна супрацоўнічае з Саветам па правах чалавека ААН (UNHRC). Колькасць супрацоўнікаў Упраўлення налічвае каля 1 тысячы чалавек.

Расследаванне ў Тыграі

Асноўны артыкул: Расследаванне ЭКПЧ і УВКПЧ па Тыграі У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што УВКПЧ з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[2]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[3][4].

У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[5].

Як пісала The Guardian, многія тыграйскія дзеячы негатыўна ўспрынялі ўдзел ЭКПЧ ў расследаванні[6], так як дадзеная структура падпарадкоўваецца ўладам і будзе прадузятай у адносінах да паўстанцаў[7][8].

Заявы па Беларусі

1 верасня 2020 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала дакумент, падпісаны 13 экспертамі арганізацыі, у якім заявіла, што ім вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх, маюцца звесткі пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт. Аўтары заявы заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць кампенсацыю ахвярам і іх сем’ям[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. UN Office of the High Commissioner for Human Rights Праверана 22 верасня 2020.
  2. U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry (нявызн.) (18 сакавіка 2021).
  3. Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office (нявызн.). United Nations (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
  4. Ethiopia: The Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights and the Ethiopian Human Rights Commission to conduct a joint investigation with a view to a credible accountability process (нявызн.). OHCRC (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
  5. Joint team to start investigation in Tigray (нявызн.) (15 мая 2021).
  6. Ethiopia’s human rights chief as war rages in Tigray: ‘we get accused by all ethnic groups’ (нявызн.) (2 чэрвеня 2021).
  7. Justice will not be served by a joint Ethiopian-UN inquiry into Tigray atrocities (нявызн.) (12 красавіка 2021).
  8. ‘I Didn’t Expect to Make It Back Alive’: An Interview With Tigray’s Leader (нявызн.) (3 ліпеня 2021).
  9. ААН аб’вясьціла аб 450 выпадках катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі Архівавана 2 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Катэгорыя·Правы чалавека
Катэгорыя·Міждзяржаўныя праваабарончыя арганізацыі