wd wp Пошук:

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Паштовая марка Беларусі

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята i абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэтае рашэнне гiстарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэкларацыi i зрабiць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння i растлумачэння, галоўным чынам у школах i іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палiтычным статусе краiн або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.

Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не прагаласавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны:

Краіны сацыялістычнага блоку ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы).

Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні:

Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моў і дыялектаў[1].

Дэкларацыя з’яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі.

Тэкст дэкларацыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на афіцыйным сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Міжнародныя праваабарончыя дакументы
Дэкларацыі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН