wd wp Пошук:

Урбаністыка

Шанхай — адзін з самых населеных гарадоў свету. З сярэдзіны 1990-х гадоў Шанхай перажыў бурны эканамічны рост, які выклікаў шэраг праблем, такіх як пагаршэнне экалогіі, недаразвітасць транспартнай інфраструктуры, беспрацоўе.[1]

Урбані́стыка (або геаўрбаністыка) — раздзел эканамічнай геаграфіі[2][3][4], які займаецца комплексным аналізам і вывучэннем праблем, звязаных з функцыянаваннем і развіццём гарадскіх цэнтраў. За няпоўныя сто гадоў свайго адасобленага развіцця як вобласць прыкладных ведаў мела некалькі змен свайго набору парадыгмаў.

Першая парадыгма — пасылка, якая прывяла ўласна да ўзнікнення ўрбаністыкі, адбылася з традыцыі разгляду горада як «вялікага заводу», у якім можна падлічыць асноўныя параметры жыццядзейнасці, і як следства — спрагназаваць развіццё і рэакцыю на сістэмныя праблемы.

Аднак, практыка ўжывання такой парадыгмы ў буйных заходніх гарадах прывяла да таго, што ўрбаністыка ў 1960—1970 гады перажыла дзве хвалі крытыкі і змены метадалагічных асноў, звязаных з уводзінамі антыпазітівісцкага прынцыпу «няпоўнай пасціжнасці аб’екта», і прынцыпу пераводу часткі элементаў складанага аб’екта ў разрад аўтаномных суб’ектаў.

Зноскі

  1. Глазычев В. Л. Урбанистика. — М.: Издательство «Европа», 2008. ISBN 978-5-9739-0148-6
  2. Кафедра Геаграфіі сусветнай гаспадаркі МДУ Архівавана 22 кастрычніка 2008.
  3. Кафедра Сацыяльна-эканамічнай геаграфіі замежных краін МДУ Архівавана 14 кастрычніка 2008.
  4. Кафедра эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Расіі МДУ Архівавана 22 кастрычніка 2008.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Вельмі кароткія артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы без зносак
Урбаністыка