wd wp Пошук:

Уліс Сімсан Грант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грант. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уліс Сімсан Грант (англ.: Ulysses Simpson Grant, пры нараджэнні Hiram Ulysses Grant; 27 красавіка 1822, Пойнт-Плезант, Агаё — 23 ліпеня 1885, Уілтан, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі палітычны і ваенны дзеяч, палкаводзец паўночнікаў ў гады Грамадзянскай вайны ў ЗША, генерал арміі (25 ліпеня 1866 г. — 4 сакавіка 1869 г.). З 4 сакавіка 1869 па 4 сакавіка 1877 — 18-​​ы прэзідэнт ЗША. Партрэт Гранта намаляваны на банкноце ў 50 долараў.

Як галоўнакамандуючы арміі Злучаных Штатаў (1864-69), Грант працаваў у цесным кантакце з прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам, што прывяло армію Саюза да перамогі над Канфедэрацыяй падчас амерыканскай грамадзянскай вайны. Ён ажыццявіў рэканструкцыю Поўдня, часта ўступаючы ў супярэчнасць з пераемнікам Лінкольна Эндру Джонсанам. Будучы двойчы абраны прэзідэнтам, Грант вёў палітыку рэспубліканцаў у выдаленні рэшткаў федэральнага нацыяналізму і рабства, абароне афра-амерыканскага грамадзянства, і падтрымкі эканамічнага росквіту ў нацыянальным маштабе. Яго прэзідэнцтва часта падвяргалася крытыцы за абарону карумпаваных калег і за цяжкую эканамічную дэпрэсію ў яго другі тэрмін.

Біяграфія

Грант у 1843 годзе скончыў Ваенную акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце, служыў падчас амерыкана-мексіканскай вайны і першы раз выйшаў у адстаўку ў 1854 годзе. Калі пачалася грамадзянская вайна ў 1861 годзе, ён далучыўся да арміі ў ЗША. У 1862 годзе Грант узяў пад свой кантроль Кентукі і большую частку Тэнэсі, і прывёў сілы Саюза да перамогі ў бітве пры Шайло, атрымаўшы рэпутацыю агрэсіўнага камандзіра. Ён уключыў былых афра-амерыканскіх рабоў у арміі Саюза. У ліпені 1863 года, пасля серыі скаардынаваных бітваў, Грант перамог арміі Канфедэратаў і захапіў Віксбург, такім чынам Саюз атрымаў кантроль над ракой Місісіпі, а тэрыторыя Канфедэрацыі падзялілася на дзве часткі. Пасля яго перамогі ў бітве пры Чаттанузе, Лінкальн у сакавіку 1864 года прызначыў Гранта генерал-лейтэнантам і галоўнакамандуючым арміі Злучаных Штатаў. Грант сутыкнуліся з Робертам Э. Лі ў серыі крывавых бітваў, акрыжыўшы армію Лі падчас абароны Рычманда. Грант кіраваў серыяй разбуральных кампаній і на іншых напрамках. У красавіку 1865 года Лі здаўся Гранту пасля бітвы пры Апаматтаксе, эфектыўна скончыўшы вайну. Гісторыкі адзначаюць ваенны геній Гранта, яго стратэгіі фігуруюць у ваенных падручніках па гісторыі; але частка даследчыкаў сцвярджае, што ён выйграваў з дапамогай грубай сілы, а не ваеннай стратэгіяй.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны, Грант кіраваў армейскім наглядам аднаўлення ў былых Федэральных штатах. Ён быў абраны прэзідэнтам ў 1868 годзе і пераабраны ў 1872 годзе, Грант стабілізаваў краіну ў бурны перыяд рэканструкцыі, пераследваў Ку-клукс-клан, падтрымліваў выкананне грамадзянскіх правоў і правоў на галасаванне, выкарыстоўваючы армію і міністэрства юстыцыі. Ён выкарыстаў армію для стварэння Рэспубліканскай партыі на поўдні краіны, на аснове чорных выбаршчыкаў, паўночных перасяленцаў («сакваяжнікаў»), а таксама мясцовых паўднёвых белых прыхільнікаў («скавалажнікаў»). Пасля пазбаўлення грамадзянскіх правоў некаторых былых канфедэратаў, рэспубліканцы атрымалі большасць галасоў, і афраамерыканцы былі абраныя ў Кангрэс і на высокія дзяржаўныя пасады. Падчас свайго другога тэрміну, рэспубліканскія кааліцыі на поўдні раздрабніліся і прайгравалі адна за другой, у гэты час як выратавальнікі (кансерватыўныя белыя) аднавілі кантроль з выкарыстаннем прымуса і гвалта. Індзейская мірная палітыка Гранта першапачаткова паменшыла памеры гвалту, але адным з самых вядомых інцыдэнтаў стала Вялікая вайна 1876 года, калі Джордж Кастэр і яго полк былі забітыя ў бітве пры Літл-Бігхорн. Грант адказваў на абвінавачванні ў карупцыі ў выканаўчых органах больш, чым любы іншы прэзідэнт 19-га стагоддзя. Ён прызначыў першую камісію грамадзянскай службы і падпісаў закон, які сканчваў ранейшую карумпаваную сістэму.

У знешняй палітыцы Грант імкнуўся павялічыць амерыканскі ўплыў і гандаль, застаючыся пры гэтым у міры з усім светам. Яго адміністрацыя паспяхова вырашыла справу Алабамы з падпісаннем Вашынгтонскай дамовы з Вялікабрытаніяй, тым самым скончыўшы ваенную напружанасць. Грант пазбегнуў вайны з Іспаніяй у справе Віржыніуса, але Кангрэс адхіліў яго спробы анэксіі Дамініканскай Рэспублікі. У гандлёвай палітыкі адміністрацыя Гранта рэалізавала залаты стандарт і імкнулася ўмацаваць долар. Абвінавачванні ў карупцыі абвастрыліся падчас другога тэрміну, пасля таго, як яго захады на Паніку 1873 года апынуліся на нацыянальным узроўні неэфектыўнымі ў спыненні пяцігадовай прамысловай дэпрэсіі, якая выклікала высокі ўзровень беспрацоўя, нізкія цэны, нізкія прыбыткі і шэраг банкруцтваў. Грант пакінуў свой пост ў 1877 годзе і пачаў сусветнае турнэ працягласцю больш за два гады, якое шырока асветчвалася ў прэсе.

У 1880 годзе Грант зрабіў няўдалую спробу ў атрыманні вылучэння ад Рэспубліканскай партыі кандыдатам у прэзідэнты на трэці тэрмін. Сутыкнуўшыся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі і хварэючы ад рака горла, напісаў свае мемуары, якія прынеслі аўтару літаратурны і фінансавы поспех. Яго смерць ў 1885 годзе і заахвоціла ўмацаванне нацыянальнага адзінства. Гістарычныя ацэнкі прэзідэнтства Гранта у дваццатым стагоддзі былі былі ў асноўным адмоўнымі, даследчыкі ацэньваюць яго прэзідэнцтва ніжэй за сярэдні паказчык іншых прэзідэнтаў. Крытыкі Гранта адзначаюць негатыўнае вынік безгаспадарчасці Гранта і яго няўдалую спробу анэксіі Дамініканскай Рэспублікі, а прыхільнікі падкрэсліваюць клопат Гранта пра карэнных амерыканцаў і захаванні грамадзянскіх і выбарчых правоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118718436 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША